Карову трымаць — пра дабрабыт дбаць

Задумка напісаць пра асіповіцкіх
малаказборшчыкаў была даўно. А апошнім аргументам, пацвярджаючым права тэмы на
раскрыццё, стаў званок у рэдакцыю жыхаркі з Каўгароў Марыі Аляксееўны Міхадзюк,
у час якога жанчына прасіла выказаць падзяку індывідуальнаму прадпрымальніку
Паўлу Капчану за добра арганізаваную работу па зборы малака, уважлівыя адносіны
да людзей.

З чаго пачынаецца новая справа? Як заўсёды, з
пошуку. Так і было ў выпадку з Капчанамі. Пасля таго, як сын Павел вырашыў пакінуць
сталіцу, каб ладзіць сваю будучыню ў Асіповічах, на сямейным савеце і было
вырашана заняцца зборам малака ў насельніцтва. Дапамагаць узяўся бацька Сяргей
Міхайлавіч. Спачатку вывучылі вопыт работы “калег па цэху”— знаёмы з
Шаркаўшчыны паспяхова займаецца гэтым “ра-   
мяством” ужо 7 гадоў. Наогул, на Віцебшчыне справы ў гэтым кірунку ідуць
нядрэнна, а сама “метода” такога збору малака прыйшла да нас ад бліжэйшых
суседзяў — з краін Балтыі і Польшчы.

Задуманае ў хуткім часе падмацавалі дзеяннямі:
давялі да ладу — тут і дапамагла першая тэхнічная адукацыя Паўла — ужо
“немаладога веку” спецыяльна куплены “газончык”, цыстэрну для малака ўзялі
новую — так надзейней. Заключылі з ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат” дагавор і,
набыўшы статус паручыцеляў па зборы малака, у лютым 2011 года пачалі
дзейнічаць.

Што было самым складаным? Гэта не толькі не заўсёды
добрыя дарогі на  5-гадзінным маршруце
працягласцю ў 160 кіламетраў, які пралягае нават праз самыя аддаленыя населеныя
пункты трох сельсаветаў — Дараганаўскага, Пратасевіцкага і Дрычынскага, а і
наладж-ванне ўзаемаадносін з вяскоўцамі. Натуральна, спачатку новыя
малака-зборшчыкі ўспрымаліся гаспадарамі аса-бістых падворкаў як нейкія
“халтуршчыкі”, якія вырашылі зарабіць на іх малацэ грошы. З цягам часу вяскоўцы
зразумелі, што ніхто іх абкрадаць не збіраецца, “тлушч” не заніжаецца і літры
не здымаюцца. Здаеш добрае малако — не маеш ніякіх праблем. Ну а іншае само
сабою “адпала”: чэшскі прыбор для вымярэння якасці малака лёгка дазваляе
выявіць нядобрасумленных здатчыкаў, — аналіз робіцца тут жа, пры іх.

Цяпер, калі ўжо набыты пэўны вопыт, Павел можа
нават па выгляду малака вызначыць, разбаўленае яно ці не, ці знятыя з яго
вяршкі… Дзякуй Богу, такіх выпадкаў зараз ужо не сустракаецца — людзі
зразумелі выгаду супрацоўніцтва з малаказборшчыкамі і стараюцца і іх не
падводзіць, і сваю рэпутацыю не губляць. Так, за ўвесь перыяд работы ніколі не
было такога, каб завод не прыняў малако з-за яго неадпаведнай якасці.

I малады Капчан за гэта вельмі ўдзячны сваім
сельскім партнёрам. Заваяваны давер — рэч дарагая, прычым для абодвух, а па
вялікім рахунку, і для трох бакоў — вяскоўцаў, зборшчыка малака і малочнага
перапрацоўшчыка. Нарэшце сяльчане зразумелі, што карова, аказваецца, можа
прыносіць добры прыбытак. Выгаднае “прыватнае” малако і дзяржаве — гэта
вытворчасць, якая не патрабуе затрат на зарплаты, утрыманне сельгасаб’екта,
тады як прадукцыі дае, напры-клад, толькі ад 170 кліентаў Капчана, як цэлая ферма.

Ёсць і яшчэ адзін нюанс у працы малака-зборшчыка
— нярэдка вяскоўцы, якія жывуць у аддаленых вёсачках, звяртаюцца з рознымі
просьбамі: прывезці газету, часопіс, пэўных прадуктаў. А нядаўна 80-гадовая
бабулька з Каўгароў шчыра дзякавала Паўлу за тое, што ўкруціў пробкі ў
лічыльнік, бо сядзела без электрычнасці — у дзяцей не заўсёды атрымліваецца
наведаць маці…

З кожным малаказдатчыкам у Капчана заключаны
дагавор. Добрую дапамогу прадпрымальніку ў арганізацыі работы аказваюць
старшыні сельскіх Саветаў.

— Нарэшце адбылося тое, аб чым мы даўно марылі,
— дзеліцца кіраўнік Дараганаўскага сельвыканкама Антаніна Сцяпанава. — Праца
Паўла Капчана дае толькі плюсы: насельніцтва задаволена, нараканняў няма, усё
робіцца своечасова. Адно толькі не вельмі зручна: разлік малочнага камбіната
ідзе праз РУП “Белпошта”, і малаказдатчыкам даво-дзіцца за грашыма ісці ў
аддзяленне сувязі ў Дараганава. А ў астатнім — без праблем.

 Аб чым
марыць малаказборшчык Капчан? Каб з цягам часу насельніцтва больш трымала
кароў. Для гэтага трэба, як мінімум, дзве ўмовы: каб было куды прадукцыю
рэалізоўваць і наяўнасць магчымасці забяспечваць жывёлу кармамі. Першая ўмова
выканана. Можа, калі “малочны вал” стане больш важкім, прадпрымальніку ўдасца
стварыць мехатрад па нарыхтоўцы кармоў. Вось тады была б селяніну сапраўдная
дапамога…

Пакуль жа да такой ідыліі працаваць і працаваць.
Але калі гэта рабіць разам, то вынік прыйдзе значна хутчэй. Так што ў вяскоўцаў
ёсць чарговая нагода задумацца: а ці не набыць у паўпустуючы хлеў рагатую
насельніцу?

Валянціна КОРБАЛЬ.

Па выніках
абласнога спаборніцтва-2011
па закупу малака ў насельніцтва Павел Капчан
заняў II месца ў намінацыі “малаказборшчыкі
па валавым зборы”.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем