Калі вынікі радуюць №69

З добрым настроем сустракае сваё прафесійнае
свята калектыў асіповіцкага участка будаўніча-мантажнага цягніка№ 761, якім кіруе Аляксандр Чарнушын. Нагода —
прыязныя лічбы-паказчыкі. Што і пацвярджае расказ Аляксандра Васільевіча:

— За паўгоддзе аб’ём выкананых
будаўніча-мантажных работ ледзь-ледзь не дацягнуў да 2 мільярдаў рублёў, а
прадукцыйнасць працы на 1 работніка склала больш за 36,3 мільёна.

Робяць у нас спецыя-лісты граматныя, аб’екты
здаём своечасова, зарплата — ад 1,5 да 2,8 мільёна. Але і цяпер патрабуюцца
рабочыя пэўных спецыяльнасцей — муляры, цесляры, тынкоўшчыкі, маляры,
плітачнікі-абліцоўшчыкі.

Чаму і пры магчымасці зарабіць прыстойныя грошы
маем патрэбу ў высакакласных працаўніках? Прычыны розныя. Асіповічы, напрыклад,
ніколі не мелі лішкаў рабочых у будаўнічай сферы. Потым, асобныя і зараз яшчэ
працуюць у Расіі — вырашылі менавіта там злавіць сваю птушку шчасця. І,
нарэшце, некаторыя спакушаюцца на так званы вахтавы метад работы — няхай і за
меншы заробак, але каб больш часу прысвяціць сям’і, узвядзенню ўласнага жытла і
г.д. Гэта — жыццё, ніякай Амерыкі я не адкрываю…

Сёння наш участак можа выконваць увесь комплекс
агульнабудаўнічых і аддзелачных работ з нармальнай якасцю і па прымальных
цэнах. Плюс — даём 2-гадовую гарантыю зробленага, чаго ніколі не робяць
«шабашнікі».

Аб’екты? У маі скончылі будаўніцтва пункта
бягучага адцэпачнага рамонту вагоннага дэпо. У чэрвені здалі 50-кватэрны жылы
дом па вуліцы Паркавай у горадзе. Хутка развітаемся з будынкам на прывакзальнай
плошчы, дзе размесціцца аддзяленне АСБ «Беларусбанк». Тут, да слова,
газаэлектразваршчык Віталь Новік з рабочым Юрыем Гулікам зрабілі зборку і
мантаж выцяжной сістэмы, аналагаў якой на Магілёўшчыне няма. У верасні будзем
здаваць адміністрацыйна-бытавы будынак вагоннага дэпо. Прыступаем да рэканструкцыі
і будаўніцтва трэцяй — пасадачнай — платформы на станцыі Асіповічы. Трэба будзе
рэканструяваць і адрамантаваць рысорны цэх лакаматыўнага дэпо. Шмат чаго
запланавана зрабіць па добраўпарадкаванні станцыі Урэчча.

Карацей, работай забяспечаны, і ёсць
упэўненасць, што з выдатным работнікам Беларускай чыгункі майстрам Васілём
Няхаем і яго калегай Сяргеем Пазняком, брыгадзірамі механізатараў Мікалаем
Старковым, агульнабудаўнічых работ — Васілём Барысевічам, аддзелачнікаў —
Тамарай Галкінай і многімі другімі сумленнымі працаўнікамі з партфелем заказаў
справімся паспяхова.

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

Последние новости

Общество

Снег среди дождя, заморозки и фронты – осень вступает в силу! Прогноз на неделю с 13 по 19 октября

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Знаете ли вы, сколько времени ваш подросток проводит в гаджетах? Данные опроса в Осиповичском районе

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Легендарная парикмахерская Осиповичского КБО: как менялась мода, а качество — нет

13 октября 2025
Читать новость
Профилактика

Соблюдайте правила электробезопасности и разъясните их своим детям!

13 октября 2025
Читать новость
Общество

В общественной бане на улице Октябрьской вышел со строя водогрейный котел

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Спасатели ликвидировали загорание в школе в Осиповичском районе

13 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем