“Каб заяўляць пра сябе, трэба мець для гэтага падставы” 12.02.10, № 11

“Каб заяўляць пра сябе, трэба мець для гэтага
падставы”, —

падкрэсліў
у сваім выступленні падчас правядзення сельгаснарады з разглядам формы № 24
старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. І адразу раскрыў карты, як тыя самыя
падставы стварыць: на працягу года дасягнуць валавой вытворчасці малака і мяса
117%, зерня — 125%. Нагадаў старшыня і аб тым, што ўжо не за гарамі час, калі
трактары выйдуць у поле. Маючы добрую забяспечанасць энерганасычанай тэхнікай,
мы проста абавязаны правесці сяўбу ў аптымальныя тэрміны і з належнай якасцю.
Напомніў Пётр Яфімавіч і аб энергазберажэнні: на фермах не павінна быць
“савосаў” — папулярных у былыя часы электраводанагравальнікаў, якія вядуць да
вялікіх энергазатрат. Падаграваць ваду трэба або дровамі (канечне,
паклапаціўшыся аб спецыяльных устаноўках), або награвальнікамі тыпу “Арыстон”.

 

Практычная частка прайшла на базе ААТ
“Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Многіх зацікавіла набытае гаспадаркай абсталяванне
для вытворчасці зерневай патакі. З тэхналогіяй вырабу кормапрадукта азнаёміў
намеснік дырэктара па сельскай гаспадарцы Сяргей Шугай. Галоўны плюс
выкарыстання зерневай патакі — сярэднясутачныя прывагі жывёлы да 1000 грамаў,
што прасочана на спецыяльна выдзеленай доследнай групе. Так, агрэгат даволі
дарагі — аддалі больш за 30 мільёнаў, патака атрымліваецца не танная, але…

 

— Пры такіх добрых прывагах у 23-месячным узросце ад
цялушак ужо можна атрымаць і цялят, і малако, тады як сярэднераённы тэрмін пакрыцця
цялушак — 22 месяцы. Вось і лічыце, на колькі хутчэй атрымліваецца аддача, —
даказаў мэтазгоднасць новаўвядзення намеснік начальніка райсельгасхарчу па
жывёлагадоўлі Сяргей Сідарэнка.

 

На падвядзенні вынікаў начальнік упраўлення сельскай
гаспадаркі і харчавання Міхаіл Поклад звярнуў увагу на тое, што зарплату трэба
плаціць за рэальна выкананую работу. “Рабіць і проста прысутнічаць на працы —
дзве вялікія розніцы. І іх нельга не браць у разлік”, — канстатаваў Міхаіл
Віктаравіч. А гэта значыць, што патрабуюцца змены ў рабоце эканамістаў: яны
павінны не толькі сядзець у канторы, але і бываць на розных участках.

 

Абмеркавалі работу ў жывёлагадоўлі за студзень. Даныя
сведчаць, што праблем не становіцца менш. Знізіўся агульнараённы паказчык
таварнасці малака: зараз ён складае 80,3% пры абласным 85,4%. Уніз пацягнулі
“Авангард”, “Каўгарскі”, “Чарняхоў-скага”. Былі заслуханы спецыялісты з
“Чырвонага ўдарніка” — таварнасць малака ў гаспадарцы склала толькі 73%, у
наяўнасці нізкія сярэднясутачныя прывагі БРЖ, і з “Лапіч” — на гэты раз тут
таксама было за што “выпісаць прэмію”. А вось “Бярэзіну” хвалілі — за добрыя
прывагі і надоі.

 

Галоўны спецыяліст аддзела механізацыі Валянцін
Карповіч паведаміў, што да сакавіка тэхніка павінна быць адрамантавана. У
некаторых гаспадарках ёсць станоўчы вопыт узаемадзеяння з
прадпрыемствамі-шэфамі: ні адно не адмовіла ў дапамозе ў рамонтных работах.

 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік
спыніўся на двух пытаннях: зладжанасць работы сельскіх Саветаў і
сельгаспрадпрыемстваў па ачыстцы ад снегу вясковых і пасялковых вуліц і
падтрымцы парадку наогул, арганізацыя закупу малака ў насельніцтва.

 

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем