Каб прадаць, трэба прарэкламаваць 9.02.10, № 10

На працягу мінулага года для РДУВП «Асіповіцкі хлебазавод” адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці было павышэнне якасці і пашырэнне асартыменту тортаў. Зразумела, каб хутчэй пераканаць спажыўцоў звярнуць увагу на ўласную салодкую прадукцыю, прадпрыемства паралельна наладзіла даволі маштабную і рознапланавую рэкламную кампанію.

Якім быў першапачатковы эфект узгаданай інфармацыйнай падтрымкі? Найбольш красамоўна аб гэтым сведчыць вынік самага гарачага перыяду ў рэалізацыі кандытарскіх вырабаў — святкавання Новага года і Каляд. Так, у перыяд з 29 снежня 2009 года па 7 студзеня 2010 тортаў асіповіцкай вытворчасці было рэалізавана пры-блізна на 20% больш, чым за аналагічны час годам раней.

Таксама нядрэнна папрацаваў на пашырэнне папулярнасці асіповіцкіх тортаў стол заказаў, праз які спажывец, патэлефанаваўшы па нумарах 22-1-39 ці 22-6-36, можа заказаць выраб нестандартных памераў альбо эксклюзіўна ўпрыгожаны.

Але ж прыцягнуць увагу пакупнікоў гэта толькі палова справы; узнікшы інтарэс трэба яшчэ ўтрымаць і замацаваць. База для дасягнення гэтай мэты закладзена надзейная — усе 22 ужо існуючых гатункаў салодкіх прысмак (да якіх хлебазавод збіраецца дадаць на працягу года як мінімум яшчэ тры) выгадна адрозніваюцца ад прадукцыі канкурэнтаў суадносінамі цана/якасць і ўжываннем выключна натуральных інгрэдыентаў.

Вынікі продажу тортаў за снежань паказваюць, што выбраная хлебазаводам маркетынгавая палітыка цалкам правільная. За студзень аб’ём продажу асіповіцкіх тортаў склаў 169% да леташняга аналагічнага перыяду.

Што тычыцца планаў выпуску тортаў на 2010 год, то яны прадугледжваюць павелічэнне колькасці кандытараў, набыццё новага абсталявання і ўкараненне новых тэхналогій вытворчасці кандытарскай прадукцыі.

Пералічаныя крокі з’яўляюцца неабходнымі для правядзення сертыфікацыі кандытарскай лініі прадпрыемства па сістэме менеджменту якасці СТБ ІSО-9001 і сістэме бяспекі харчовай прадукцыі НАССР. Калі ўзгаданыя мэты будуць дасягнуты, перад асіповіцкімі тортамі адкрыецца рынак прылягаючых раёнаў і, што найбольш важна — рынак Мінска і Мінскай вобласці.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем