Ініцыятыва. Інавацыі. Інвестыцыі №19

Вядома, што з пачатку года ў Беларусь забаронены
ўвоз філе двух папулярных прэснаводных відаў рыбы — пангасіўса і цілапіі.
Адначасова са скарачэннем імпарту дзяржава пачала ўкладваць у развіццё
рыбаводства вялікія сродкі. Узгаданыя меры накіраваны на абарону інтарэсаў
айчынных рыбаводаў, чыя доля ў агульным аб’ёме спажываемай у краіне
рыбапрадукцыі апошнім часам пачала змяншацца. Так, летась яна склала ўсяго 42%
— на 1,1% менш за 2009 год.

Эксперты не маюць агульнага меркавання аб
дзейснасці такой — прамалінейна-пратэкцыянісцкай — ініцыятывы, аднак відавочна,
што яна сапраўды стварае айчынным рыбаводчым гаспадаркам спрыяльныя ўмовы для
ўмацавання сваіх эканамічных пазіцый. Іншае пытанне — ці здолеюць яны
выкарыстаць новыя магчымасці для заваявання прыхільнасці спажыўцоў.

ААТ “Рыбгас “Свіслач” мінулы год скончыў са
значнымі стратамі: наступствы прарыву дамбы, з-за якога сотні тон таварнай рыбы
“збеглі” ў Свіслач і Бярэзіну, гаспадарка ў поўным аб’ёме кампенсаваць не мела
аніякай магчымасці. Але сёння “вытворчыя магутнасці” прадпрыемства цалкам
узноўлены. На тэрыторыі Магілёўшчыны попыт на жывую рыбу — рыбгас гандлюе
толькі такім відам прадукцыі — трымаецца на дастаткова высокім узроўні і нават
пакрысе ўзрастае, таму “Свіслач” адчувае сябе даволі ўпэўнена і ўвогуле ведае, што
трэба рабіць, каб атрымаць найбольшую карысць ад перамен на рыбным рынку.

Пародны састаў вырошчваемай рыбы на сёння густу
спажыўцоў адпавядае не цалкам. Каля 70% рыбгасаўскага “ўраджаю” ўтварае карп,
які, дарэчы, сілкуецца камбікормам, 30% — таўсталобік і амур, якія ядуць водныя
расліны. Аптымальная прапорцыя была б недзе 50 на 50, але на існуючай у
сажалках “Свіслачы” натуральнай кармавой базе дасягнуць такога балансу вельмі
складана. Тым не менш, вырашэнне гэтай праблемы ўваходзіць у шэраг прыярытэтных
задач рыбгаса. Узрастанне долі запатрабаваных рынкам раслінаедных відаў абяцае
скарачэнне выдаткаў на закуп дарагіх кармоў і, такім чынам, можа адчувальна
зменшыць сабекошт таварнай рыбы.

Яшчэ адзін шлях да павышэння прыбытковасці
вяззеўскія рыбаводы бачаць у як мага больш хуткім стварэнні цэха перапрацоўкі.
У планах уласнага развіцця “Свіслач” разлічвае пачаць выпуск філе, марожанай і
вэнджанай рыбы ўжо праз два-тры гады. Праўда, будаваць яго прыйдзецца на ўзятыя
ў крэдыт грошы — уласных сродкаў рыбгас, які працуе з сярэдняй рэнтабельнасцю
5%, назапасіць не можа.

Дзяржаўная праграма развіцця рыбаводства на
2011-2015 гады патрабуе ад кожнай гаспадаркі значнага павелічэння аб’ёмаў
вырошчваемай рыбы. Для “Свіслачы” ж рэсурсы інтэнсіфікацыі на існуючых сажалках
ужо практычна вычарпаны: да сённяшніх 550 тон у год можна дадаць не больш за
20-30, таму адзіны шлях да вырашэння пастаўленай задачы — стварэнне “філіяла”
на рэчцы Сінька альбо Пціч, з “ура-джайнасцю” да 100 тон рыбы ў год.

Рэалізоўваючы гэты праект, прадпрыемства, як
кажуць, можа адным стрэлам забіць двух зайцоў, калі бу-дзе вырошчваць на новых
“блакітных палетках” не звыклыя пароды, а штосьці з рыбнага эксклюзіву. Па
папярэдніх разліках такім сюрпрызам для спажыўцоў будзе фарэль, якую можна
прадаваць не толькі на ўнутраным рынку, але і паспяхова экспартаваць у іншыя
краіны.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил механизм совместной работы государственных и частных фармпредприятий

15 августа 2025
Читать новость
Власть

“Здесь мы можем преуспеть”. Лукашенко ориентирует на активное развитие в стране биофармацевтики

15 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель Бобруйского межрайонного комитета госконтроля проведет прямую линию и прием граждан в Осиповичском районе

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Обеспечим безопасность на кухне!

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 15 по 17 августа на территории Осиповичского района проводится профилактическое мероприятие под девизом «Соблюдаем ПДД на двух колёсах!»

15 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем