Год прадпрымальнасці Яго пазіцыя, альбо Комплекс людзей з перыферыі №108

Індывідуальны прадпрымальнік Андрэй Браганец пра
мэблю ведае ўсё. І гэта не гучная заява, а вынік плённай працы на працягу шасці
гадоў. Пасля вучобы
ў сталічных фірмах Андрэй вярнуўся ў родныя Асіповічы і пачаў прафесійна
займацца мэбляй. Да яго звяртаюцца многія землякі з просьбай зрабіць па
індывідуальным заказе камп’ютарны стол альбо шафу-купэ.

Апошнія, дарэчы, карыстаюцца шырокім попытам,
проста нейкая пікавая запатрабаванасць. Тлумачыцца гэта проста: людзі
разумеюць, што шафы-купэ, альбо ўбудаваныя ці някорпусныя шафы, не толькі
вельмі стыльна выглядаюць, але эканомяць прастору кватэры і грошы. Някорпусная
мэбля на 25% танней, чым корпусная.

Як і ў каго заказаць?

Каб шафа-купэ была якасна сабраная, неабходна
зрабіць замер таго месца, дзе яна будзе знаходзіцца. Разам з “шэфам” у камандзе
працуюць яшчэ 4 чалавекі, але замеры робіць толькі ён сам. Не таму, што не
давярае паплечнікам — проста больш ведае. Як прафесіянал, Андрэй не абмяжоўваецца
дасканалым веданнем усяго, што датычна саміх шафаў. Каб якасна выканаць працу,
трэба ведаць усе аспекты рамонту кватэры. Сцены і іх няроўнасці, хібы ў падлозе
і іншыя нюансы — ва ўсім гэтым мусіць разбірацца чалавек, які прыйшоў да вас
абмеркаваць параметры ўбудаванай шафы.

Распавядаючы, як пра-вільна яе заказаць, Андрэй
заўважае: “Часта заказчык просіць назваць па тэлефоне кошт. Калі вам агучылі
нейкую суму перад замерам, то вы маеце справу з непрафесіяналамі. Немагчыма
ведаць кошт шафы, пакуль не ведаеце яе параметраў”.

Многія думаюць, што лепш звярнуцца да мінскіх
спецыялістаў: маўляў, яны больш якасна выканаюць заказ. “Гэта проста комплекс
людзей з перыферыі. Насамрэч выгадней заказваць у сваіх: і грошы сэканоміце, і
не будзе праблем з абслугоўваннем. Калі ўзнікне нейкая праблема з мэбляй,
мясцовыя спецыялісты хутчэй яе ліквідуюць, — рабочыя з іншага горада могуць
прыехаць праз працяглы час. Самае галоўнае, каб у выканаўцаў было прафесійнае
абсталяванне. І рэкамендацыі лю-дзей, з якімі фірма працавала раней. У нас ёсць
і тое, і другое”, — сведчыць Андрэй. У практыцы якога здараліся выпадкі, калі
даводзілася выпраўляць памылкі іншых спецыялістаў, а то і перарабляць мэблю…

Матэрыялы

Пасля замеру трэба абмеркаваць дэталі будучай
шафы. Якія будуць дзверы — драўляныя, люстраныя, змяшаныя? З якога матэрыялу?

Існуе памылковае меркаванне, што беларуская ДСП
(дрэвастружачная пліта) нічым не саступае ў якасці польскай ці рускай. “Я
працую толькі з польскай ДСП. Яна крыху даражэйшая за нашу, але больш якасная.У
ёй мала смол і таксічнасці, што падыходзіць для дзіцячай мэблі,
вільгацеўстойлівая… Да таго ж, шафа з польскіх матэрыялаў добра стаіць, —
падказвае Андрэй. — Плюс, калі ў беларускай ДСП небагатая палітра колераў, то
матэрыял суседзяў налічвае больш за 80 колераў і адценняў!”

Кошт пытання

Натуральна, шафа на заказ даражэй, чым ужо
гатовая. Але гатовая мэбля мае толькі некалькі стандартных памераў, а часта
планіроўка пакояў патрабуе мэблі з індывідуальнымі параметрамі. Андрэй,
напрыклад, разлічвае памеры мэблі да міліметра, што дазваляе пазбегнуць
непрыемных нестыковак і шчылін, што кідаюцца ў вочы.

“30 працэнтаў ад кошту — гэта ДСП, астатнія 70 —
фасады. Многія думаюць, што люстраныя дзверы для шафы даражэйшыя, чым з ДСП.
Гэта не так, па кошце яны прыкладна аднолькавыя. Калі ў фірмы няма свайго
транспарту і ўласнага абсталявання, то заплаціце выканаўцам больш грошай. У нас
усё гэта ёсць, таму і не трацімся на паслугі іншых кампаній”, — каменціруе
Андрэй.

Існуюць розныя віды разліку за працу: з
перадаплатай ці без яе. У першым выпадку рызыкуе заказчык, бо выканаўца можа
забраць грошы і знікнуць. Пры іншым раскладзе рызыку бярэ на сябе выканаўца.
Андрэй працуе без пе-радаплаты: “Я давяраю людзям, таму дагавор мы падпісваем
толькі пасля ўстаноўкі шафы”.

Пажыццёвая гарантыя

Фірма Андрэя карыстаецца сістэмай “Senator” для
рассоўных дзвярэй. Яна зроблена з алюмінію, не баіцца карозіі і вільгаці. “На
гэтую сістэму даю пажыццёвую гарантыю. Калі раптам нешта здарыцца, то прыеду і
бясплатна адрэгулюю ня-спраўнасць. З практыкі магу сказаць, што з сотні шафаў
толькі ў адной здараюцца нейкія няспраўнасці механізма”, — тлумачыць ён.

Плюс, гэты прадпрымальнік бясплатна кансультуе
людзей, якія хочуць са-браць шафу-купэ самастойна. А гэта значыць, што можна
сэканоміць 7-10% ад кошту мэблі, сабранай спецыя-лістам.

Што дазволіла фірме Браганца заняць сваю нішу на
рынку і ўпэўнена трымацца на хвалях непрадказальнага жыцця?

Цярпенне. Да ўсяго і ўсіх. Неабходна ўкласці
немалыя грошы ў новую справу, набрацца цярпення і працаваць, набірацца вопыту,
заваёўваць аўтарытэт. Адразу проста так нічога не бывае.

Адукацыя. Без тэорыі практыка не атрымаецца.
Той, хто займаецца мэбляй, павінен умець працаваць з інструментамі. Трэба
ведаць не толькі ўсё пра сваю сферу дзейнасці, але разбірацца і ва ўсіх нюансах
рамонту. Шырэй глядзець, адным словам.

Бізнес-тэхналогіі. Калі чалавек не ведае законаў
бізнесу, то з яго не атрымаецца паспяховы прадпрымальнік. Трэба ўмець
выбудоўваць стратэгію, пралічваць магчымыя фінансавыя няўдачы.

Рэклама прадукцыі. Калі рэклама будзе вельмі
навязлівай, надакучлівай, то яна хутчэй адштурхне патэнцыяльнага заказчыка.
Найлепшая рэклама — гэта рэкамендацыі вашых былых заказчыкаў.

Псіхалогія. З заказчыкам трэба цярпліва
гутарыць, каб дакладна зразумець, чаго ён хоча. Каб дамовіцца з кліентам, вам
спатрэбяцца веды па псіхалогіі. Бо часта людзі, асабліва жанчыны, не ведаюць,
чаго хочуць. І неабходна спраектаваць тое, што патрэбна чалавеку, а не вам, як
выканаўцу.

Залатое правіла: не памыляецца той, хто нічога
не робіць.

Калектыў. Ад таго, з якімі людзьмі працуеце, у
немалой ступені залежыць ваш поспех. Калі каманда надзейная, калі ты, як
кіраўнік, упэўнены ў людзях, з якімі робіш адну справу, то і дарога будзе
доўгай і радаснай.

Людміла ДЫМКОВА.

 

Последние новости

Общество

Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о росте ЗВР: неправильно просто сидеть на “кубышке”, деньги должны работать

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Справедливость, а не стремление к наживе. Лукашенко обозначил приоритеты для банков

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с заместителем начальника Могилевской таможни

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

В кинотеатре “Родина” пройдет премьерный показ новой работы Национальной киностудии “Беларусьфильм”

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем