Год беражлівасці АСІПОВІЧЧЫНА: калі мінусы — плюсы

Сельгаспрадпрыемстваў Асіповіччыны, якія летась дасягнулі значнай эканоміі энергарэсурсаў, некалькі. Найбольш ашчадным калгасам можна назваць «Авангард”: пры росце валавой прадукцыі на 11,1% летась тут спажыта электраэнергіі на 26 тысяч кілават менш, чым за 2011 год. Мэтавы паказчык у гаспадарцы склаў мінус 16% пры заданні мінус 5,5. Удалося значна зменшыць спажыванне электрычнасці і калгасам «Лапічы” і «Ясень”. А вось СВК «Калгас «Карытнае” прыбавіў аж 57 тысяч кілават, тады як вытворчасць валавой прадукцыі склала ўсяго 91%. Няма за што пахваліць і «Калгас імя Чарняхоўскага”: мэтавы паказчык
тут плюс 19,4%.

«Авангард” можа быць прыкладам і ў эканоміі прыроднага газу: у 2012 годзе тут праведзена мадэрнізацыя падлогавых сушылак з заменай устарэлых газавых гарэлак
на сучасныя эканамічныя блочныя ГБГ-1,2.

У некаторых сельгаспрадпрыемствах раёна для сушкі зерня выкарыстоўваліся мясцовыя віды паліва, што дазволіла абыходзіцца без пячнога, якое мае высокі кошт. У якасці апалу ўжывалі салому ў СВК «Калгас «Каўгарскі”, ААТ «Асіповічыагра—прамтэхзабеспячэнне”. Аналагічная сушылка зманціравана і ў «Новым шляху”, што дасць магчымасць эканомна расходаваць
рэсурсы ўжо ў бягучым годзе.

Надаецца пэўная ўвага ў калгасах і беражлівым адносінам да водных багаццяў: устаноўлена аўтаматыка на воданапорных вежах у «Бярэзіне”,
«Чырвоным ударніку” і «Авангардзе”.

Ці выканана гаспадаркамі раёна даведзенае заданне па энергазберажэнні ў першым месяцы 2013 года? Так: сту—дзеньскі мэтавы паказчык адпавядае мінус 6,6 пры запланаваных мінус 5. У Год беражлівасці сельгаспрадпрыемствам давядзецца прыкласці нямала намаганняў, каб ён сапраўды стаў узорным у плане ашчаднасці.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем