Гаспадарка — асабістая, інтарэс — агульны №24

Стабілізацыя вытворчасці сельскагаспадарчай
прадукцыі ў асабістых падсобных гаспадарках людзей, задавальненне патрэбнасці ў
прадуктах харчавання, павышэнне даходаў, забеспячэнне занятасці і паляпшэнне
сацыяльных і эканамічных умоў жыцця нашага насельніцтва — такія асноўныя мэты
мае Праграма развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян
Асіповіцкага раёна ў 2011-2015 гадах.

Аб выкананні папярэдняга аналагічнага плана
дзеянняў і асаблівасцях новага расказвае галоўны спецыяліст упраўлення сельскай
гаспадаркі і харчавання Алена Фурс.

— На рэалізацыю праграмы ў раёне за мінулую
пяцігодку выкарыстана 670,4 млн. руб. сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У тым
ліку на выплату надбавак за закупаемыя ў насельніцтва малако і маладняк буйной
рагатай жывёлы — 640,6 мільёна, 125,2 з якіх выплачана ў 2010 годзе, на
правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў — 29,8 млн. рублёў. За 2006-2010 гады
выкананы заданні па вытворчасці збожжа (114,4% да запланаванага), бульбы
(130,5%), агародніны (132,6%), садавіны і ягад (196,2%), жывёлы і птушкі —
101,7%, мёду — у 3,9 раза больш і іншае.

— Што з намечанага аказалася праблемным пунктам?

— Не рэалізаваны план па вытворчасці малака —
90,7%. Найбольшае адставанне дапушчана ў Свіслац-кім, Пратасевіцкім, Дрычынскім
сельсаветах. Не дасягнуты прагнозны паказчык па закупе гэтага прадукту ў насельніцтва
— слаба ішлі справы ў Градзянскім, Пратасевіцкім, Карытненскім сельсаветах.
Сельгаспрад-прыемствамі “правалена” заданне па закупе ў грамадзян маладняку
БРЖ. Горш за ўсіх тут спрацавалі “Пратасевічы”, “Новы шлях”, “Калгас імя
Чарняхоўскага”.

— Якія асноўныя прычыны недапрацовак?

— Па даным апошняга перапісу, за 10 гадоў
колькасць сельскіх жыхароў зменшылася на 2 тысячы чалавек — на 11%.
Насельніцтва старэе, а маладое пакаленне вырасла на новых прыярытэтах, сярод
якіх, на жаль, не фігурыруе асабісты падворак з усімі прыналежнымі да яго
атрыбутамі. Натуральна, ідзе агульнае зніжэнне колькасці падсобных гаспадарак.
Так, калі на пачатак 2010 года іх было 6.645, то на сёлетні студзень — 6.447.
Вяскоўцы сталі менш трымаць свіней: 3.493 па леташніх паказчыках, 3.391 — сёлета.
Знізілася колькасць коней — з 276 да 240. Найбольшы ж клопат вызывае знікненне
з падворкаў дойных кароў, і максімальнае падзенне іх колькасці адбылося летась:
з 1.010 да 770. Калі ж прааналізаваць гэтыя лічбы ў адносінах да 2005 года, то
агульны статак кароў, не беручы ў разлік сельгаспрадпрыемствы, зменшыўся на
59,3%, коней — на 37,3%. На 738 стала менш домаўладанняў — мінус 10,3% ад
ранейшай лічбы.

— А якім чынам дзяржава і канкрэтна раён
падтрымлівае прыватніка?

— Як ужо гаварылася, існуюць спецыяльныя
даплаты. Дарэчы, зусім нядаўна выйшаў загад Мінсельгасхарчу аб павелічэнні
надбавак на здаваемае насельніцтвам малако — замест 75 рублёў даплата складзе
85 за кожны кілаграм. Больш выгаднай стала і рэалізацыя цялят: калі раней
плюсавалі за кожны кілаграм 1.000 рублёў, то зараз дапамога будзе адпавядаць
1.550. Рашэннем райвыканкама ўстаноўлена, што для стымулявання закупу малака і
маладняку БРЖ сельгаспрадпрыемствы павінны прадугле-дзець меры стымулявання
здатчыкаў сельгаспрадукцыі. Адна з прычын, па якіх насельніцтва не жадае трымаць
кароў — праблемы з нарыхтоўкай кармоў, таму гаспадаркі павінны выдзеліць сваім
здатчыкам не менш за 2,5 тоны гатовага сена.

 З
мінулага года закупам малака ў насельніцтва займаюцца прадпрымальнікі Алена
Яцко і Павел Капчан. Такая форма супрацоўніцтва задавальняе ўсіх: малочны
камбінат таму, што палепшылася якасць здаваемай прадукцыі, вяскоўцаў — з-за
адсутнасці праблем з разлікамі, мясцовыя саветы — па прычыне стварэння ўмоў для
паляпшэння якасці сельскага жыцця.

— Можаце даць агульную ацэнку новай праграме?

— Яна больш канкрэтная, набліжана да рэальных
умоў. Ёсць усе падставы меркаваць, што яе рэалізацыя са-праўды будзе спрыяць
развіццю падсобных гаспадарак.

Гутарыла

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость