Гаспадар “каўгарскіх” ніў 26.02.10, № 15-16


Анатоль Цімашэнка — патомны хлебароб. Родам ён з Краснапольшчыны.
Нарадзіўся ў вёсцы Раманоў у 1953 годзе. Там жылі яго дзяды і бацькі, з малой
радзімай марыў звязаць сваё самастойнае жыццё і Анатоль. Там па росных лугавых
і палявых сцежках бегаў з аднагодкамі, кончыў мясцовую васьмігодку, затым у
суседняй Паўлужскай школе атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі.

Рознае здараецца ў лёсе людзей. Асабліва, калі ты
яшчэ не акрэсліў сваё будучае. Непераадольна цягне іншага ў шумлівы горад,
вабіць марская стыхія або блакіт бяздоннага неба. Спакус на свеце багата — вось
і Анатоль з новенькім, толькі атрыманым атэстатам сталасці едзе паступаць у
Харкаўскі політэхнічны інстытут. Конкурсу не вытрымаў, вырашыў застацца ў
горадзе. Пайшоў працаваць на мясцовы машынабудаўнічы завод, праз паўгода
прызвалі ў армію. Часта прыходзілі яму лісты ад родных і таварышаў дзяцінства,
цягнула юнака малая радзіма. І пасля службы хлопец вярнуўся дадому.

На ўсё жыццё закахаўся ён у спакой палёў са срэбнымі
звонамі ручаін і жаўрукоў, у аксаміт мурагоў і шолах хваль спелай збажыны — ва
ўсё, сярод чаго рос і дужэў. Гэта закаханасць і прывяла яго на агранамічны
факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Гады вучобы праляцелі імгненна. Скончыўшы навучальную
ўстанову з чырвоным дыпломам, вяртаецца ў родны калгас. Толькі ўжо не адзін: у
акадэміі Анатоль Фёдаравіч сустрэў сваё каханне — верную спадарожніцу Тамару
Раманаўну.

У калгасе месца агранома на той час было занята.
Прапанавалі маладой сям’і ехаць у адну з лепшых гаспадарак не толькі
Краснапольшчыны, а і ўсёй краіны — саўгас Калініна. Прызначылі галоўным
аграномам, жонка ўзначаліла кармавую лабараторыю сельгаспрад-прыемства. У
хуткім часе ў сям’і нарадзіўся сын, затым дачушка.

Бацькі працавалі, дзеці падрасталі — жыццё ладзілася.

— Рабі, малады, старайся, за табой — будучае, — не
раз гаварыў яму старшыня. І Анатоль працаваў — і не з дзевяці раніцы да шасці
вечара, як гэта робяць на заводзе. Зямля патрабуе большых клопатаў і
руплівасці, яна шчодра плаціць толькі дбайным і, нібы мачаха, адварочваецца ад
абібокаў. Не трэба было напамінаць Анатолю аб гэтым. Ён адчуваў гэта сэрцам
хлебароба, і ад світання да цямна шчыраваў на саўгасных палетках. Праца была
адзначана: за высокія паказчыкі пасылалі на ВДНГ у Маскву.

Чорнае воблака Чарнобыля закранула сваім крылом
Краснапольскі раён у памятным 1986 годзе. Кінуліся людзі ратаваць дзяцей —
пакінулі малую радзіму і Цімашэнкі. Так у 1987 годзе і апынуліся ў калгасе
“Каўгарскі”, дзе якраз патрэбен быў галоўны аграном. Вось такім чынам і стаў
Анатоль Фёдаравіч гаспадаром “каўгарскіх” ніў — болей 20-ці гадоў з
задавальненнем “цягне” гэтую лямку.

Сёлета яго гаспадарка забяспечыла атрыманне 110
кілаграмаў зерневых і зернебабовых культур на бала-гектар убранай плошчы. Стала
першай у раёне. Як вызначыць заслугу ў гэтым галоўнага агранома? Ды і ці
па-трэбна? Зразумела кожнаму: тут шмат яго працы, яго клопатаў, яго старання.

А яшчэ ёсць у чалавека сваё хобі. Любіць ён
беларускую песню — узначальвае ў Каўгарах вядомы ансамбль народнай песні
“Вяселле”. Два разы на тыдзень, спра-віўшы ўвечары хатнюю гаспадарку — а яна ў
Цімашэнкаў вялікая, ёсць карова, свінні, куры — спяшаюцца яны разам з Тамарай
Раманаўнай у сельскі клуб, каб адпачыць душой: паспяваць, пагутарыць з
землякамі, абмеркаваць мясцовыя навіны. Ды павесці яшчэ гутарку пра будучы
ўраджай…

Тамара ВАЛАДЗЬКО.

Последние новости

Здравоохранение

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Чем грозит находка чужого охотничьего ружья на приусадебном участке? Отвечает участковый инспектор милиции

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 июля для всех знаков зодиака

10 июля 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

9 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

У год добраўпарадкавання ў Асіповіцкім раёне запланаваны комплексны рамонт і рэканструкцыя 17 дваравых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие «Родительский контроль!»

9 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем