Гаркаваты смак асіповіцкага шакаладу… 6.01.10, № 1

Гаркаваты смак асіповіцкага шакаладу…
Напярэдаднi Навагодне-калядных святаў, як і другіх, павышаным запатрабаваннем карыстаюцца ўсемагчымыя ласункi: салодкае любяць i дзецi, i дарослыя. Балазе, айчынная харчовая прамысловасць на сёння можа задаволiць густ любога ласуна: палiцы магазiнаў так i вабяць разна-стайнасцю цукерак, шакаладак, гатовых падарункаў любой вагi i ў самых розных упакоўках.
Асіпаўчане ўжо даўно палюбiлi прадукцыю фабрык «Спартак», «Камунарка», «Чырвоны харчавiк». Але ж і наш горад мае сваю «шакаладную» фабрыку! Чым жа яна радуе землякоў?
Завіталі на СААТ «Белга-прам» у адзін з апошніх дзён года. Гутарым з дырэктарам прадпрыемства Уладзімірам Анціпіным. Высвятляецца, што вытворчасць працуе ў звыклым рэжыме, ніякага ажыятажу перад сустрэчай Года Тыгра не назіраецца. Ды і наогул усё, што тычыцца масавага выпуску аднатыпнай прадукцыі, — гэта не пра нашу «Белгу». Асноўны напрамак дзейнасці — не падобны на іншы па форме і афармленні шакалад, які выпускаецца невялікімі партыямі. Можа, таму ў асіповіцкім гандлі ён і прадстаўлены не ў такой вялікай колькасці? Ды і не вельмі, як сведчаць прадаўцы, разыходзіцца: стрымлівае кошт. Словам, набываецца не для штодзённых спажывецкіх патрэб, а больш у якасці падарунка гасцям.
— Раней экспарт у Расію складаў 40% усёй прадукцыі, якая выпускаецца прадпрыемствам, — распавядае Уладзімір Аляксандравіч. — Але па розных прычынах рынак быў страчаны, нішу хутка запоўнілі другія. Апошнім часам прадукцыя рэалізуецца ў межах краіны-вытворцы. Мы ж выпускаем не толькі гатовыя вырабы, але і паўфабрыкаты: глазуру, напаўняльнікі. Усё адпавядае патрабаванням сучаснага менеджмента якасці. Удзельнічаем у рэспубліканскіх конкурсах, вы-ставах…
Цікавая знаходка «Белгі» — выпуск серыі цукерак «Мой родны кут». Яны, акрамя свайго прамога прызначэння, нясуць патрыятычную накіраванасць: выявы на абгортках знаёмяць са знакамітымі мясцінамі сталіцы. У планах — пашырэнне відарысаў, дабаўленне гістарычных мясцін абласных гарадоў, магчыма — асіповіцкіх краявідаў. Яшчэ «цукерачных спраў майстры» плануюць наладзіць выпуск рознакаляровых пустацелых шакаладак — з напаўняльнікамі, карыцай, зялёным чаем.
Задумы адразу рэалізуюцца не ўсе: працэс зацвярджэння рэцэптуры даволі працяглы і складаны. Збіраюцца стварыць гандлёвы аддзел, набыць транспартныя сродкі для большай мабільнасці пры збыце прадукцыі. Пакуль жа «Белга-прам» у асноўным супрацоўнічае з так званымі аптавікамі. Наладжаны кантакты з многімі мінскімі атэлямі, фітнэс-цэнтрамі, салонамі, банкамі, камерцыйнымі кампаніямі, якія заказваюць шакалад на свой густ, часта з уласнымі лагатыпамі.
Любая вытворчасць трымаецца на людзях, якія забяспечваюць яе бесперапынную, адладжаную работу. Кіраўнік з задавальненнем адзначае высокі прафесіяналізм начальніка цэха Валянціны Баразны, галоўнага бухгалтара Людмілы Мароз, слесара КВП Васіля Баразны, механіка Аляксандра Юркаўца, рабочай па мыццю і рамонту спецадзення Валянціны Гуз і другіх. Калектыўным дагаворам замацаваны належныя ўмовы працы, своечасовая выплата заробка і г.д.
Па словах Уладзіміра Анціпіна, увесь сацыяльны пакет выконваецца, але калі завіталі ў цэх, то ледзь не прымерзлі да падлогі: людзі працуюць у халадэчы! Рука адмаўлялася пісаць, на што дырэктар рэзонна параіў замяніць ручку на дыктафон. А вось на што замяніць свае прылады працы рабочым, якія вымушаны па існуючых нормах працаваць у халатах з кароткім (!) рукавом, не на-дзяваючы пад яго аніякіх світароў? Вынік — многія хварэюць, а самым вытрыманым даводзіцца працаваць “за сябе і за таго хлопца”. Як на момант візіту працаваў малады рабочы Сяргей Аксёнаў, які паспяваў загружаць у 5-валковыя млыны адначасова сухую масу двух відаў. І спраўляўся!
Кіраўнік патлумачыў нізкую тэмпературу ў памяшканнях тым, што будынак прыстасаваны, раней там была дрэваперапрацоўчая вытворчасць. Але хіба лягчэй ад гэтага 85 працаўнікам? І ўжо чамусьці не такім салодкім здаўся смак асіповіцкага шакаладу…
Іна Заскевіч.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем