Галоўны клопат — чалавек 26.02.10, № 15-16


У аглядзе-конкурсе-2009 на лепшую арганізацыю раёна
па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму ААТ «Асіповіцкі
малочны камбінат» заняў другое месца. Як жа будуецца тут работа ў гэтым
накірунку? З гэтага пытання і распачалася размова з начальнікам бюро па ахове
працы Тамарай ТРАНІНАЙ:

— Напачатку — наша міні-«візітка». На
камбінаце 340 працуючых, з іх 193 — жанчыны. У нас 101 рабочае месца са
шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы, на якіх робяць даручаную справу 158
чалавек. Натуральна, дзеля па-збаўлення траўматызму на вытворчасці выконваецца
шэраг мерапрыемстваў: кантроль умоў працы на рабочых месцах з прыцягненнем
грамадскіх інспектараў прафсаюзнай арганізацыі, штогадовае абучэнне работнікаў
з наступнай праверкай іх ведаў па пытаннях аховы працы, медагляд пры
паступленні на работу і перыядычны для працуючых у неспрыяльных умовах,
штодзённы перадрэйсавы медагляд вадзіцеляў і г.д. Летась, да слова, у нас
арганізаваны і функцыяніруе кабінет аховы працы з усёй неабходнай
нарматыўна-тэхнічнай дакументацыяй, плакатамі, лекамі для камплектавання
аптэчак для аказання першай меддапамогі ў структурных падраздзяленнях і г.д.
Аформлены таксама 16 куткоў аховы працы.

— Дні аховы працы праводзяцца?

— Абавязкова: раз у квартал на нарадзе ў галоўнага
інжынера, з афармленнем адпаведнага пратакола. Плюс, штомесяц пры правядзенні
Дня якасці разглядаем адначасова і пытанні аховы працы.

— Мылам, іншымі «дробязямі” работнікі забяспечаны?

— І спецадзеннем-абуткам, і сродкамі індывідуальнай
абароны таксама.

— Значыць, Тамара Мікалаеўна належныя сродкі на
мерапрыемствы па ахове працы выдзяляюцца?

— І яны немалыя: летась на гэтыя мэты пайшло больш за
709 мільёнаў рублёў

— І на што канкрэтна яны расходаваліся?

— Набылі аўтамат для вакуумнай упакоўкі тварагу з
механічнай падачай яго ў бункер-дазатар, зроблена рэканструкцыя
прыточна-выцяжной вентыляцыі ў шэрагу памяшканняў, устанавілі блокі кантролю
герметычнасці клапанаў на паравыя катлы, новае абсталяванне на апаратным участку
і г.д. Натуральна, спыняцца на гэтым не збіраемся.

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

Последние новости

Общество

Истязал супругу в состоянии алкогольного опьянения: суд Осиповичского района приговорил дебошира к 1,5 года ограничения свободы и штрафу 1350 рублей

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Автомобиль загорелся после ремонта? Эксперт ГКСЭ назвал главные причины и способы защиты

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как пожилому человеку уберечься от краж и мошеннических действий?

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Хроника происшествий в Осиповичском районе за неделю

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как государство помогает в решении жилищного воспроса

9 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Гороскоп на 9 июля для всех знаков Зодиака

9 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем