Галоўнае — надзейнасць і бяспека

Асіповіцкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі РУП
«Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” ажыццяўляе технічнае абслугоўванне
і рамонт устройстваў сігналізацыі, цэнтралізацыі, блакіроўкі і сувязі. Словам,
работа арганізацыі накіравана на тое, каб рух цягнікоў быў надзейным і
бяспечным.

— Дыстанцыя была створана ў лістападзе 1928
года, і эксплуатацыйная даўжыня тады складала 245 кіламетраў, тады як сёння
даўжэйшая больш чым удвая. Кантора і тэхаддзел размяшчаліся ў цаглянай пабудове
побач з вакзалам. У апошнім знаходзіўся тэлефонна-тэлеграфны цэх. Мелася 7
апаратаў Морзе і пазменна працавала 30 чалавек, было 2 камутатары мясцовай
сувязі на 100 тэлефонных нумароў. Асноўны сродак па руху цягнікоў —
электражазловая сістэма, — расказвае галоўны інжынер Iгар Лісічкін. — Многае
памянялася ў нашай рабоце наогул, асабліва ў апошні час. Два гады таму,
напрыклад, на станцыі Вендрыж упершыню на Магілёўскім аддзяленні запрацавала
электрычная цэнтралізацыя з прымяненнем мікрапрацэсарных прылад на прылягаючых
перагонах Вендрыж-Друць і Вендрыж-Галынец, мадэрнізаваны 5 пераездаў. Двухпутны
накірунак Мінск-Асіповічы-Жлобін абсталяваны лічбавай кодавай аўтаблакіроўкай
пераменнага току, іншыя ўчасткі — рэлейнай паўаўтаматычнай і мікрапрацэсарнай
бла-кіроўкай, на 36 станцыях дзейнічае электрычная цэнтралізацыя стрэлак і
сігналаў, 139 пераездаў абсталяваны аўтаматычнай сігналізацыяй, аўтаматычны
кантроль тэхніч-нага стану рухомага саставу ў час руху цягнікоў ажыццяўляецца
16 сістэмамі дыстанцыйнага кантролю і г.д.

Натуральна, абслу-гоўваць сучасную тэхніку
могуць толькі кваліфікаваныя спецыялісты. Як, напрыклад, Адайгужыеў. Казах па
нацыянальнасці, ён нарадзіўся ў Арменіі, дзе служыў бацька. Скончыў Казанскае
вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча, 19 гадоў аддаў армейскай службе і пасля
звальнення ў 1999 годзе з Цэлі прыйшоў рабіць да нас. Працуе Анатоль
Баймухамбетавіч выдатна, сёлета стаў «Лепшым электрамеханікам радыёсувязі”
Беларускай чыгункі. Толькі слоў удзячнасці заслугоўваюць Антон Рыдзеўскі,
Сяргей Анціпаў, Аляксандр Лянюскі, Вячаслаў Біруля, Павел Жук, Дзмітрый
Маркевіч, Сяргей Старавойтаў, Аркадзь Саўкін, Аляксандр Пахомаў, Зоя Корань,
Вольга Аўчарова, Ганна Скараход, Таццяна Шупік, Барыс Налівайка, Віктар Дубік,
Таццяна Алешка, Валерый Васільчук, Павел Корбут, Таццяна Ломаць, Алена Папкова,
Валянціна Матвеёнак, Таццяна Валахань, Віялета Дарашкевіч, Наталля Саўкіна і
другія.

Добрых вынікаў калектыў дыстанцыі дасягае
штогод. За паўгоддзе даходы ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг тут склалі
без малога 20 з паловай мільярдаў рублёў — 126,4% да плана, чысты прыбытак — за
2 мільярды, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 11,5%, продажаў — 10,2%,
расце прадукцыйнасць працы і г.д.

Мяняецца час, мяняецца і дыстанцыя, яе
структура, межы абслугоўвання, абсталяванне. I толькі адно застаецца нязменным:
забеспячэнне бяспекі руху паяздоў з пасажырамі і народнагаспадарчымі грузамі.

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем