Гадзіннікавы хірург (№ 19)

Танны
гадзіннік можа спыніцца нават праз некалькі дзён пасля пакупкі, якасны — праз
дзесяцігоддзі. Калі гаспадар сам палезе ўнутр, то хутчэй за ўсё яшчэ больш яго
пашкодзіць. Лепей адразу аднесці зламаную рэч да майстра. Ён “прааперыруе” яе —
і механічнае сэрца “пацыента” зноўку будзе біцца, як чалавечае.

Асіпаўчанін
Іван Іванавіч Брыштэль рамантуе гадзіннікі ўжо 32 гады. Сваю прафесію атрымаў у
спадчыну ад бацькі Івана Васільевіча. Брыштэль-старэйшы напачатку працаваў
вадзіцелем, потым механікам. Аднойчы да яго звярнуўся мужчына, у якога былі
праблемы з аўтамабілем. Іван Васільевіч усё яму наладзіў і даў шмат карысных
парад. Кліент аказаўся гадзіннікавым майстрам і ў знак па-дзякі навучыў
механіка сваёй справе.

Пасля
заканчэння школы Іван пайшоў да бацькі ў майстэрню, якая месцілася ў камбінаце
бытавога абслугоўвання:

— Я цікавіўся
тэхнікай яшчэ з дзяцінства, але з га-дзіннікамі “знаёмым” не быў. Спасцігаў
асновы, назіраючы за бацькам. Ён заўжды падаваў добры прыклад: да ўсяго
ставіўся адказна, не цярпеў халтуры, таму меў багата кліентаў. Мне вельмі
хацелася авалодаць гэтай прафесяй, каб стаць такім жа майстрам.

Спачатку Іван
Іванавіч проста вучыўся правільна трымаць пінцэт, каб не ўпусціць і не пагнуць
самыя дробныя дэталі. З гадзіннікавым механізмам знаёміўся, калі чысціў і
замяняў зношаныя кампаненты ў бу-дзільніках. Вучоба вымагала ад юнака шмат
фізічных намаганняў, але развівала вельмі важныя для спецыяліста якасці —
уседлівасць і вынослівасць. Праз паўгода разам з 3-м разрадам Іван Іванавіч
атрымаў права застацца працаваць у КБА.

Набіўшы руку
на буйных механізмах, ён пераключыўся на “драбязу”. Валасок і відэлец — найменшыя,
але вельмі важныя дэталі гадзінніка — могуць быць памерам некалькі міліметраў.
Толькі сапраўдны майстар можа адрэгуляваць ці замяніць іх. Такі занятак
нагадвае мікрахірургію. Доктар робіць аперацыю з дапамогай павелічальнай
тэхнікі, а рамеснік рамантуе механізмы, выкарыстоўваючы лупу.

У сваёй працы
Іван Іванавіч заўжды надаваў вялікую ўвагу стасункам з кліентамі:

— Раней КБА
называлі “службай добрага настрою”, паколькі асноўная мэта яго дзейнасці —
рабіць жыццё людзей камфортным. Бацька заўжды рабіў так, каб людзі ішлі з
майстэрні ў добрым гуморы. І мне падабаецца гаманіць і жартаваць са сваімі
кліентамі. Ды і многія з іх распавядаюць цікавыя гісторыі і пра сябе, і свае
рэчы.

У савецкія
часы часцей за ўсё ён рамантаваў механічныя гадзіннікі. З-за дэфіцыту некаторыя
запчасткі даводзілася рабіць самому. У наш час, нягледзячы на панаванне
мабільнікаў, заказаў у Івана Іванавіча не паменела. У майстэрню паступае шмат
“кварцавых” ды электронных вырабаў. Парой на стале ў рамесніка побач з
сапраўднымі фір-меннымі гадзіннікамі аказваюцца іх падробкі. “Піраты”-вытворцы
імкнуцца зрабіць сваю прадукцыю больш прывабнай знешне — упрыгожваюць корпус
стразамі ці ўкрупнёным лагатыпам фірмы, але начыняюць яе таннымі дэталямі.

Трапляліся яму
і сапраўд-ныя рарытэты. Напрыклад, двухсотгадовы насценны гадзіннік — сямейная
рэліквія, прывезеная з Парыжу. Ці будзільнік Арлоўскага завода 1957 года
выпуску з механізмам, які вельмі добра захаваўся. Аднойчы рамантаваў гадзіннік,
у якога дыяметр цыферблата быў 10 см, а рамень — шырынёй з мужчынскі пояс.
Майстар так і не змог здагадацца, чаму ён такі вялікі. Высветлілася, што гэты
прадмет належаў штурману самалёта і апранаўся на калена.

…Жаданне
Івана Іванавіча здзейснілася. Да яго, як і да бацькі, пастаянна ідуць людзі.
Прычым яны завітваюць у майстэрню не толькі, каб пакінуць гадзіннік, але і
проста пастасавацца.

Вольга
ЖАРНАСЕК.

Последние новости

80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость
Власть

ЕАЭС 2.0. Лукашенко обозначил контуры обновленной версии экономического союза

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем