Сёлета прадпрыемства рэалізуе 5 буйных інвестыцыйных праектаў, чатыры з якіх тычацца павышэння эканамічнасці сістэмы цеплазабеспячэння, і адзін — павышэння яе надзейнасці. Аднак калі ў першым накірунку справы ідуць нядрэнна, то з апошнім, як кажуць, ёсць пытанні.
* * *
У кацельні № 12, што забяспечвае патрэбы ў цяпле і гарачай вадзе прыблізна палову жылога фонду пасёлка Савецкі, большуючастку размешчаных у гэтым мікрараёне горада будынкаў сацыяльнага і вы-творчага прызначэння, усталёўваецца дадатковае абсталяванне, якое будзе працаваць на мясцовых відах паліва.
Пасля здачы ў эксплуатацыю новы кацёл пачне круглы год забяспечваць пасёлак гарачай вадой, а ўзімку яшчэ і вырабляць цяпло ў тандэме з існуючым газавым “калегам”.
Рэканструкцыю плануецца завяршыць да пачатку ацяпляльнага сезона. Гэта дазволіць УКП ЖКГ зменшыць выдаткі на набыццё імпартуемага прыроднага газу і давесці ў структуры спажывання энерганосьбітаў долю мясцовых відаў паліва да 65,7%.
* * *
На 13 кацельнях і цеплавых пунктах вядзецца замена зношаных помпаў. Пры выбары новага тэхналагічнага абсталявання асаблівы акцэнт зроблены на высокім каэфіцыенце карыснага дзеяння, таму ў выніку рэканструкцыі камунальнікі плануюць скараціць спажыванне электраэнергіі прыблізна на 86 тыс. кВт у год.
Яшчэ каля 20 тыс. кВт эканоміі дасць устаноўка прыбораў, якія аптымізуюць расход электраэнергііз нагрузкай электрарухавікоў, задзейнічаных у сістэмах цеплазабеспячэння.
* * *
Набліжаецца да завяршэння праграма ўстаноўкі рэгулятараў падачы цяпла ў жылыя дамы, дзе працуе сумешчаная сістэма вода- і цеплазабеспячэння. Гэтым летам прыборамі, якія дазволяць пазбавіцца ад празмерна высокай тэмпературы вады ў кранах і перагрэву батарэй ацяплення, будуць аснашчаны апошнія6 дамоў.
* * *
Напачатку другога паўгоддзя стала відавочным, што сёлетнія планы па замене зношаных падземных камунікацый на сучасныя Пі-трубы (металапластыкавыя) хутчэй за ўсё не будуць выкананы. Прычына — рэзкае ўзрастанне кошту гэтай прадукцыі. Пі-трубы, для вырабу якіх ужываецца каля 60% імпартных матэрыялаў, пасля дэвальвацыі беларускага рубля для спажыўцоў сталі, без перабольшвання, “залатымі”. Да таго ж у прадпрыемства, якое з’яўляецца пастаянным пастаўшчыком асіповіцкіх камунальнікаў, востра не хапае валюты на набыццё неабходных матэрыялаў, у выніку чаго яно не можа своечасова выконваць узятыя на сябе абавязацельствы.
Да падаражання УКП ЖКГ здолеў набыць толькі крыху больш за трэць ад запланаваных 6,42 км Пі-труб і хутка наўрад ці істотна палепшыць гэтую лічбу: часу на давядзенне да ладу падземных камунікацый застаецца ўсё меней. З гэтай нагоды камунальнікі ўжываюць для рамонтных работ звычайныя металічныя трубы альбо нават абыходзяцца накладваннем латак на асабліва праржавелыя ўчасткі ўжо існуючых трубаправодаў.
Па словах галоўнага інжынера прадпрыемства Iгара Казачонка, вымушанае прымяненне маральна састарэлых аналагаў не прывя-дзе падчас ацяпляльнага сезона 2011-12 гадоў да нейкіх непрыемных нечаканасцей, аднак у стратэгічным плане такая замена яўна нявыгадная. Новыя-старыя трубы не адпавядаюць сучасным па-трабаванням, якія прад’яўляюцца да падземных труба-праводаў у плане надзейнасці і цеплаізаляванасці.
Летний оздоровительный период стартует уже через две недели. Где и как проведут это время наши дети?
19 мая 2025
Профилактика
ОГАИ ОВД Осиповичского райисполкома сообщает: с 18 по 24 мая Госавтоинспекцией будет проводиться республиканская профилактическая акция «Мотодвижение – без нарушений!»
19 мая 2025
Общество
Погода на неделю: потепление и грозы
19 мая 2025
Власть
Лукашенко на встрече с наследным принцем Омана: мы стали не просто партнерами, а уже друзьями
19 мая 2025
Власть
Лукашенко о сотрудничестве с Красноярским краем России: показатели неплохие, но потенциал гораздо больше
19 мая 2025
Общество
Самое – самое про востребованный торговый объект Глусского райпо на территории Осиповичского района — магазин “РгоЗапас”