30 снежня СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” выпусціў свой першы вагон-цыстэрну. Гэтая доўгачаканая падзея прайшла ў прысутнасці прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча, які ў сваёй прамове зрабіў кароткі аналіз ходу выканання праграмы стварэння айчыннага вагонабудавання і агучыў прагноз далейшага развіцця эканомікі Беларусі ў цэлым.
У прыватнасці, ён адзначыў, што сёння пачынае работу толькі першы пускавы комплекс завода — тэхналагічны паток па буйнагабарытнай зборцы вагонаў. Але падмурак новай вытворчасці закладзены трывалы: прадпрыемства ўжо можа выпускаць прадукцыю, паралельна ўсталёўваючы абсталяванне, неабходнае для самастойнага вырабу шырокай наменклатуры камплектуючых і выхаду на праектную магутнасць.
Адначасова з рэалізацыяй гэтых планаў інвестарам праекта і Магілёўскаму аблвыканкаму давядзецца прыкладваць шмат намаганняў, каб вырашыць узнікаючыя пры развіцці буйнога завода сацыяльныя пытанні. Калі СЗАТ “АВЗ” дасягне праектнай магутнасці, тут будзе працаваць каля 1000 чалавек. Такім чынам завод пераўтворыцца ў адно з горадаўтвараючых прадпрыемстваў і будзе спрыяць развіццю ўсяго рэгіёна.
Нельга не адзначыць, што СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” з’яўляецца знакавым прадпрыемствам і для ўсёй айчыннай эканомікі. Ён створаны па прамым даручэнні Кіраўніка дзяржавы, будуецца дастаткова хутка, выпускае імпартазамяшчальную і экспартаарыентаваную прадукцыю. Гэты праект — рэальны прыклад партнёрства дзяржавы і прыватнага бізнесу, які можа аказаць уплыў на павышэнне прыцягальнасці Беларусі для іншых замежных інвестараў.
Мінулы год для нашай краіны быў складаным, аднак з галоўнымі цяжкасцямі мы справіліся. Наведзены парадак на валютным і спажывецкім рынках, упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі аб’ём замежных інвестыцый перавысіў 15 мільярдаў долараў. Істотна палепшылася знешнегандлёвае сальда: калі перавышэнне імпарту над экспартам у 2010 годзе дасягала 13,8% унутранага валавога прадукту, то летась — усяго 3,7-3,8%.
Напрыканцы 2011 года золатавалютныя рэзервы складалі каля 8 мільярдаў долараў, што эквівалентна 2 месяцам імпарту. Па гэтым важным макраэканамічным паказчыку мы наблізіліся да ўзроўню, які гарантуе нацыянальную бяспеку — 3 месяцы імпарту. Ужо відавочна, што золатавалютныя рэзервы будуць расці і далей, забяспечваючы стабільнасць валютнага рынку і рост экспарту айчынных тавараў…
Па меркаванні Міхаіла Мясніковіча, беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, у якой многія пачалі сумнявацца, пацвердзіла сваю жыццяздольнасць, аднак на працягу наступнага года краіне давядзецца вырашаць вельмі складаныя задачы, якія выцякаюць з патрабавання падтрымаць тэмпы росту ўнутранага валавога прадукту на ўзроўні 5,2-5,5%, стрымліваць інфляцыю ў межах 19-22% і мець станоўчае сальда знешнегандлёвага балансу. Каб справіцца, усім трэба будзе прыкладваць вялікія намаганні па павышэнні эфектыўнасці народнай гаспадаркі краіны.
* * *
Год пачынаецца з важнай навіны — з 1 студзеня павя-лічваюцца заробкі ў бюджэтнай сферы. Што тычыцца работнікаў рэальнага сектара эканомікі, то іх даходы будуць расці толькі пры ўмове павелічэння прыбыткаў прадпрыемстваў. Тут ёсць на каго раўняцца: сярэднія заробкі на ААТ “МАЗ” за снежань мінулага года склалі каля 4 мільёнаў рублёў, на РУП “МТЗ і “Гомсельмаш” — 3,6-3,8, на Беларускай чыгунцы — 3,26 мільёна.
Будзем спадзявацца, што праз год у пераліку найбольш паспяховых прадпрыемстваў айчыннага машынабудавання будзе названы і наш вагонабудаўнічы завод. У добры шлях!
Импортозамещение и рост наукоемкости ВВП. Лукашенко обозначил ключевые направления в работе НАН
5 августа 2025
Общество
В Осиповичах прошли областные соревнования по мотокроссу
5 августа 2025
Общество
Хроника происшествий в Осиповичском районе с 28 июля по 3 августа
5 августа 2025
Общество
Праздник для вдохновения. “Именинная” суббота 2 августа стала еще одним ярким моментом в славной биографии нашего города
5 августа 2025
Общество
В ходе рабочей поездки в Осиповичский район помощник Президента Республики Беларусь — инспектор по Могилёвской области Сергей Наливайко принял участие в очередном заседании райисполкома
5 августа 2025
Общество
Локомотивное депо Осиповичи занесено на Доску почета Могилёвского отделения Белорусской железной дороги