Эканоміка малога горада Новы прадукт — новыя магчымасці 5.02.10, № 9

Напачатку мінулай восені на Асіповіцкім заводзе жалезабетонных канструкцый была здадзена ў эксплуатацыю лінія па выпуску жалезабетонных шпал. Сёння, калі абсталяванне па вырабу шпал адпрацавала свае першыя 5 месяцаў, надышоў час зрабіць пэўныя вывады аб эфектыўнасці інвестыцый у гэты праект. Расказвае начальнік планава-эканамічнага аддзела АЗЖБК Надзея Іванова:

— За першыя чатыры месяцы работы да канца 2009 года на новай вытворчай лініі было выраблена прыкладна 34.600 шпал на суму каля 4,2 мільярда рублёў. Што істотна, прадукцыя адразу адпраўлялася спажыўцу — Брэсцкаму аддзяленню Беларускай чыгункі. Дакладна ацаніць уплыў новай лініі на памер даходаў прадпрыемства ў цэлым пакуль немагчыма, аднак яно, бясспрэчна, значнае. Да прыкладу, рэнтабельнасць летась у параўнанні з 2008 годам узрасла ў 2,2 раза і дасягнула ўзроўню 13,4%.

Асноўная перавага шпалы перад іншымі вырабамі з жалезабетону — яе «ўсесезоннасць”: попыт на прадукцыю, якая ўжываецца для будаўніцтва, узімку рэзка змяншаецца, у той час як актыўнасць рамонтных работ на чыгуначных пуцях ад пары года залежыць у значна меншай ступені.

Натуральна, прадпрыемства мае намер сёлета эксплуатаваць абсталяванне па вырабу шпал з максімальнай нагрузкай, маючы намер за год выпусціць каля 20 тысяч м³ вельмі патрэбнай Беларускай чыгунцы прадукцыі. Лічба цалкам рэальная: за студзень — з улікам працяглых святаў і яшчэ не зусім дасканалага майстэрства задзейнічанага на лініі персаналу — было выраблена каля 2 тысяч м3 шпал.

Дарэчы, аб персанале. З пачаткам вытворчасці жалезабетонных шпал завод стварыў 50 новых рабочых месцаў. Вакантныя пасады былі заняты кваліфікаванымі спецыялістамі, якія перайшлі сюды з іншых прадпрыемстваў горада. Адным з фактараў, які спрыяў узрастанню важкасці АЗЖБК як спажыўца высакаякасных працоўных рэсурсаў, стаў узровень аплаты працы. Сярэдні заробак тут летась склаў 1,2 мільёна рублёў, а да канца бягучага года ён, па разліках эканамістаў, узрасце прыблізна да 1,5 мільёнаў.


Последние новости

Общество

Гороскоп на 10 июля для всех знаков Зодиака

10 июля 2026
Читать новость
Общество

Истязал супругу в состоянии алкогольного опьянения: суд Осиповичского района приговорил дебошира к 1,5 года ограничения свободы и штрафу 1350 рублей

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Автомобиль загорелся после ремонта? Эксперт ГКСЭ назвал главные причины и способы защиты

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как пожилому человеку уберечься от краж и мошеннических действий?

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Хроника происшествий в Осиповичском районе за неделю

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как государство помогает в решении жилищного воспроса

9 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем