Экалогія і грамадства Энергаэфектыўнасць у дзеянні

У ліпені
мінулага года на базе СШ № 3 быў праведзены “круглы стол” на тэму
“Энергазберажэнне на мясцовым узроўні ў г. Асіповічы”,
які быў арганізаваны мясцовым экалагічным грамадскім аб’яднаннем “Дзеля жыцця на
Зямлі” і Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Экапраект Партнёрства”. Удзельнічалі
ў ім кіраўнікі навучальных устаноў горада і раёна, якія пазнаёміліся з шэрагам цікавых
навацый у галіне скарачэння энергаспажывання будынкамі жылога і грамадскага прызначэння.
Прапанаваныя метады эканоміі цяпла і электраэнергіі былі сустрэты прысутнымі з энтузіязмам,
што дало спадзяванне на дастаткова шырокае распаўсюджванне агучаных ідэй. Больш
чым праз год “Вытокі” вырашылі праверыць, якую ж карысць даў узгаданы абмен
вопытам.

Расказвае
Святлана Зайцава, навуковы кіраўнік ЭМГА “Дзеля жыцця на Зямлі” і каардынатар рэалізуемага
ў СШ № 3 праекта “Энергаэфектыўны клас — энергаэфектыўная школа”:

— На жаль,
па шэрагу абставін здзейсніць задуманае па-максімуму пакуль не ўдалося. Але сур’ёзныя
справы рэдка робяцца хутка і без пераадолення нечаканых перашкод, таму сёння мы
радуемся поспехам Оршы, дзе праграма павышэння энергаэфектыўнасці будынкаў паспяхова
выконваецца ў кожнай школе, ды працягваем даследча-тлумачальную работу ў маштабах
раёна. Прынамсі, яе вынікамі зацікавіліся і ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце
развіцця адукацыі, так што нашы напрацоўкі будуць распаўсюджвацца і ў маштабах
вобласці.

Праект “Энергаэфектыўны
клас — энергаэфектыўная школа” (аўтары — Ігар Бачкуноў, Крысціна Куляшова і
Павел Татур) быў адзначаны на рэспубліканскім узроўні як адна з лепшых даследчых
работ у накірунку скарачэння спажывання энергарэсурсаў, а распрацаваныя ў ім практычныя
рэкамендацыі былі правераны на групе добраахвотнікаў, якімі сталі каля 200 сем’яў
навучэнцаў СШ № 3.

Якія вынікі
ўжывання розных мер па павышэнні энергаэфектыўнасці дамоў і кватэр маем? Напрыклад,
пераўтварэнне звычайных аконных рам у герметычныя шклопакеты — тэхналогія такога
пераўтварэння апісана ў “АК” № 62 ад 19.07.2011 “Эканомія з… паветра” — павысіла
тэмпературу ў кабінеце хіміі СШ № 3 на 5-9°С.

Вопыт
нашых добраахвотных памочнікаў паказаў, што дыхтоўнае ўшчыльненне рам і іншымі,
больш традыцыйнымі метадамі, дае неблагую эканомію цяпла, толькі іх ужыванне надта
нетэхналагічны і таму марудны працэс. Дарэчы, цалкам пацвердзілася і меркаванне
спецыялістаў у галіне энергаэфектыўнасці будынкаў аб больш высокай якасці драўніны,
з якой зроблены старыя рамы. Чаму так — пытанне асобнае, а вось практычная выснова
з гэтага назірання відавочная: калі ёсць такая магчымасць, іх лепш не мяняць на
новыя, а рамантаваць. Што, увогуле, значна танней, чым набыццё новых рам.

Таксама прыблізна
на 5-7°С павышае тэмпературу ўцяпленне столі ў кватэрах на апошніх і падлогі па
першых паверхах шматпавярховых дамоў.

Прыкметна
скарачаюць страты цяпла і, здавалася б, такія “дробязі”, як павешаны на сцяну
альбо па-кладзены на падлогу дыван (1,5-2°С).

Цікавыя вынікі
былі атрыманы і пры пошуках шляхоў скарачэння спажывання электраэнергіі.
Напрыклад, сям’і, якая жыве ў прыватным доме, з дапамогай імправізаванай устаноўкі
для падагрэву вады сонечным цяплом — яна ўяўляе сабой скручаны ў бухту шланг для
паліву, замацаваны ў сонечным месцы — удалося ўлетку абысціся без нагрэву вады
для паліву і мыцця.

І яшчэ. Пры
гатаванні ежы ў духоўцы, на дно якой пакладзены слой цэглы, удаецца атрымаць эфект
рускай печы: стравы захоў-ваюцца цёплымі амаль на працягу ўсяго дня. Калі ж у дадатак
да ўзгаданай меры эканоміі своечасова выключаць святло ў жылых пакоях, можна знізіць
месячны расход электрычнасці ў 1,5-2 разы!

Прыведзеныя
лічбы здаюцца неверагоднымі? Дык чаму б не праверыць іх слушнасць на ўласным
вопыце?

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем