Дзень прайшоў — і добра? №27

Вясна набірае ўсё большую моц. Гэта час не
толькі адраджэння прыроды, але і паўсямеснага навядзення парадку. Прычым — ва
ўсім: на палях, фермах, мехдварах, вясковых вуліцах і прысядзібных участках.
Апошняе і было адной з прычын, каб сабрацца разам 21 сакавіка адміністрацыі
раёна, старшыням сельгаспрадпрыемстваў і сельскіх Саветаў, спецыялістам гаспадарак
і райсельгасхарчу, кіраўнікам арганізацый-партнёраў калгасаў. Абмяркоўваліся
розныя важныя пытанні, у тым ліку і вынікі работы ў жывёлагадоўлі за
студзень-люты.

Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч спыніўся на
выкананні гаспадаркамі прагнозных паказчыкаў, прааналізаваў прычыны існуючых
хібаў. І выказаў шэраг прэтэнзій да работы кіраўніцтва некаторых СВК. Крытыка ў
асноўным тычылася ўпраўленцаў са стажам. Можа быць, варта задумацца тым, хто
займае “крэсла” ўжо даўно і пачаў схіляцца да працы па прынцыпе “дзень прайшоў
— і добра”? Што ж тычыцца новых кіраўнікоў, — а старшынскі корпус на працягу
апошніх гадоў значна змяніўся, — то іх намаганні заслугоўваюць павагі.
Напрыклад, у тым жа “Авангардзе” нарэшце ліквідаваны разрыў паміж вытворчасцю і
рэалізацыяй малака, добра ідуць справы і ў “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнні”.

Асноўны прадукт, які прыносіць прыбытак
сель-скай гаспадарцы, — малако. Але ці ўсё ў нашым раёне робіцца для таго, каб
утрымліваць яго вытворчасць на дасягнутым сумеснымі намаганнямі ўзроўні? Як
паказвае практыка — далёка не ўсё. І пра гэта гаворыць многае: непрадукцыйнае выбыццё
кароў, несвоечасовае іх асемяненне, гінекалагічныя захворванні жывёлы і іншае.
Аб якім малацэ можа ісці гутарка, калі рагуля ўтрымліваецца ў антысанітарыі? І
ў такіх шматлікіх “дробязях” заўсёды прысутнічае чалавечы фактар. Вось, для
прыкладу, карова ацялілася ноччу, без усякага нагляду. Раніцай жа ніхто не можа
сказаць, як прайшоў ацёл, ці ўсё нармальна. Цяля не атрымлівае прызначаную
прыродай порцыю малодзіва, з дапамогай якога закладваецца добрае здароўе. У
выніку аналізы крыві маленькіх бычкоў і цялушак паказваюць нізкі імунаглабулін,
— асабліва “недацягвае” ён, па апошніх даследаваннях, у “Каўгарскім” і
“Чырвоным ударніку”, — што прыводзіць да ўзнікнення розных праблем.

 Летась у
раёне павялічылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы — гэта, безумоўна, станоўчы
момант. І ў планах на бліжэйшыя гады — давесці колькасць кароў з 7 да 10 тысяч.
Каб ажыццявіць намечанае, трэба ашчадна ставіцца да рагуль, нарэшце наладзіць
сістэму работы па стварэнні генетычнага патэнцыялу статка, выкарыстоўваючы
новыя тэхналогіі, а не “пячорныя” метады.

З вынікамі работы ў жывёлагадоўлі пазнаёміла
намеснік начальніка райсельгасхарчу Алена Кадуш. Яна зрабіла заўвагі па
недахопах у плане ўзнаўлення пагалоўя “Пратасевічам” і “Бярэзіне”, звярнула
ўвагу, што ў многіх гаспадарках каровы хварэюць пасля расцёлаў. Зараз пара,
калі абавязкова патрабуецца падтрымка арганізму жывёлы. Для гэтага існуюць
вітамінна-мінеральныя дабаўкі, якія, на жаль, не атрымлівае БРЖ у калгасах імя
Чарняхоўскага” і “Карытнае”. Не павінна на фермах дапускацца і антысанітарыя —
пры такой тэхнічнай аснашчанасці, як у нас, можна і трэба стварыць добрыя
ўмовы.

Начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Поклад спыніўся
на вытворчай дысцыпліне, аператыўнай справаздачнасці, рабоце з кадрамі.

Акрамя ўзгаданага, разглядаліся пытанні
будаўніцтва і камплектацыі малочнатаварных комплексаў, узвя-дзення жылля на
вёсцы, выканання планаў па здачы металалому і іншыя. Агульны вывад: трэба
думаць не толькі аб тым, якім будзе сёння, а пераважна — аб дні заўтрашнім.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Прямые телефонные линии в Осиповичах 13 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

В кинотеатре “Родина” состоится премьерный показ нового проекта Национальной киностудии “Беларусьфильм

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — День сотрудника органов предварительного следствия

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость