Дзе грошы схаваны? №10

Сельгаснарада, якая прайшла ў аўторак, мела
перад сабой некалькі мэт: падвядзенне папярэдніх вынікаў работы за студзень,
выяўленне прычын часовага зніжэння вытворчасці малака і мяса і г.д. Для
абмеркавання ж надзённых праблем на яе запрашаліся спецыялісты райсельгасхарчу,
кіраўнікі гаспадарак, старшыні сельскіх Саветаў і прадстаўнікі ААТ
“Асіповіцкі малочны камбінат”.

Аб стане спраў сельгасвытворцаў кожны дзень
расказваюць зводкі. Так, абласная за 1 лютага паказала, што ад кожнай каровы ў
гаспадарках раёна атрымалі на 1,16 кілаграма малака менш, чым за адпаведны
дзень мінулага года. Безумоўна, гэтаму папярэдне “спрыяў” шэраг прычын. Прычым,
некаторыя з іх банальныя: жывёлу проста трэба своечасова карміць. Яшчэ лепш,
калі рацыён будзе збалансаваным. Не заўсёды каровы выпускаюцца на прагулку — і
гэта таксама мае свой негатыўны ўплыў.

Практычная частка праводзілася на базе СВК
“Калгас “Карытнае”. Як і паўсюдна, знайшліся тут і плюсы, і мінусы. Да апошніх
можна аднесці стан бытавога памяшкання на ферме, у якім няма парадку, холадна і
вільготна. Натуральна, не зайздросная санітарыя і там, дзе ўтрымліваецца
жывёла. На дзень наведвання каровы не выгульваліся. Станоўчае — жывёла
ўкормленая. Сярэднясутачныя прывагі быкоў — 730 грамаў, цялят — наогул больш за
кілаграм. Бачацца тут і пэўныя перспектывы ў развіцці мясной галіны. Стаўка
робіцца на быкоў герафордаў: узялі двух у арэнду ў Слаўгарадскім раёне для
асемянення кароў. Парода славіцца найперш вялікімі памерамі, сілай і
прыстасаванасцю да пашы рознага тыпу. Зараз гэта, верагодна, самая шматлікая і
распаўсюджаная на планеце буйная рагатая жывёла мяснога кірунку. Можна
паставіць плюс “Карытнаму” і ў тэхнічным плане: у гаспадарцы добры машынны
парк, у наяўнасці трактары рознай мадыфікацыі. Галоўнае, калі прыйдзе час,
аптымальна выкарыстоўваць магчымасці.

Шмат пытанняў абмяркоўвалася на плянарным
пасяджэнні. Намеснік начальніка райсельгасхарчу Ганна Яцко паведаміла, што
няважна ідуць справы з нарыхтоўкай і вывазам арганічных угнаенняў. Фігурыравалі
“Ясень”, “Белшына-агра”, “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, “Каўгарскі”.
“Калгас імя Чарняхоўскага”, “Чырвоны ўдарнік”. Не даведзена да канца
раскарчоўка старых садоў. Прыйшоў час падумаць і пра мінеральныя ўдабрэнні.
Напрыклад, у “Пратасевічах” трэба спачатку абавязкова адрамантаваць складское
памяшканне: дах працякае, сцены разбураны, падлога вільготная. Такое збудаванне
не прыгодна да захавання ўдабрэнняў. Рамонт даху склада па-трабуецца і ў “Новым
шляху”.

Зноў уздымалася праблема якасці малака.
“Кульгае” гэты паказчык у “Лапічах” і “Авангардзе” — па ўтрыманні саматычных
клетак, у “Каўгарскім”, “Карытным”, “Пратасевічах” — па чысціні здаваемай
прадукцыі. Тут жа мікрабіёлагам малочнага камбіната былі прадстаўлены фільтры,
на якіх няўзброеным вокам бачна, хто якое малако здае.

Вынікі падвёў начальнік райсельгасхарчу Міхаіл
Поклад. Ён падкрэсліў, што рэзервы трэба шукаць не дзесьці, а ўнутры кожнай
гаспадаркі. Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў трэба праяўляць больш адказнасці,
патрабуючы гэтага і ад сваіх падначаленых.

Цікава: няўжо хто яшчэ не зразумеў, што грошы
схаваны ў адносінах да працы?

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Несовершеннолетние правонарушители на объектах железнодорожного транспорта. Вриод начальника Осиповичского РОВД поделился подробностями и напомнил о правилах безопасности

7 августа 2025
Читать новость
Культура

Афиша кинотеатра «Родина» в Осиповичах. Что посмотреть на неделе?

7 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 7 августа для всех знаков зодиака

7 августа 2025
Читать новость
Спорт и туризм

В Осиповичах почти десятилетие действует секция таеквон-до

6 августа 2025
Читать новость
Здравоохранение

Как получить бесплатную или частично оплачиваемую за счет бюджета путевку в санаторий? Спросили у специалиста представительства МОУ Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению по Осиповичскому району

6 августа 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси скорректировали правила дорожного движения. Рассказали, что изменится с 1 сентября

6 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем