Дыялог на роўных

Для таго, каб новая справа ўзяла добры старт, не
абавязкова яе распачынаць з новага года, першага чысла або панядзелка. Гэта
пацвердзіла і сустрэча за “круглым сталом”, якая адбылася на ААТ “Асіповіцкі
малочны камбінат” у аўторак, 27 снежня. Па запрашэнні прадпрыемства сюды
завіталі прадстаўніцы ферм, надой малака на якіх склаў 120% і болей у
параўнанні з леташнім адпаведным перыядам. Такіх ферм на Асіповіччыне 8.
Адметна, што палова з іх — “Каменічы”, “Яноўка”, “Цэзарова” і “Лазовае” — з СВК
“Калгас “Новы шлях”. Сярод лідараў таксама “Кассё” з “Бярэзіны”, МТФ № 3 і № 6
калгаса “Каўгарскі” і МТФ “Вяззе” з “Авангарда”. На апошняй, дарэчы, адбыўся
самы значны рост вытворчасці малака — 191 працэнт!

Аператараў машыннага даення і загадчыц ферм
шчыра вітала дырэктар камбіната Таццяна Жорава. Яна падкрэсліла важнасць
цеснага супрацоўніцтва прадпрыемства і вытворцаў сельгаспрадукцыі. У гэтым
тандэме ўсе ўдзельнікі галоўныя: камбінат не зможа існаваць, калі не будзе
пастаўшчыкоў сыравіны, фермы не ўтрымаюцца на плаву без падтрымкі перапрацоўшчыкаў.
І гэты факт добра разумеюць абодва бакі. Адміністрацыя камбіната хацела
даведацца, якімі праблемамі жыве сёння ферма, якая патрэбна дапамога. Разам
думалі над тым, якія сумесныя крокі можна зрабіць у кірунку павышэння якасці
малака. Чаго граху таіць, з-за гэтага не адзін раз узнікалі непрыемныя сітуацыі.
Гаспадарка нясе вялікія страты, калі малако не прымаецца камбінатам, а таму
даво-дзіцца дадаткова яго апрацоў-ваць, каб прадукцыю рабіць з сапраўды якаснай
сыравіны. А як інакш? Якасць — гэта адзін з асноўных “козыраў” на сучасным
рынку, і ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат” сваёй добрай рэпутацыяй даражыць.
Хацелася б, каб малака на яго пастаўлялася з цягам часу ўсё больш і больш —
тэхнічныя магчымасці прадпрыемства дазваляюць спраўляцца са значна большымі
аб’ёмамі.

Шляхоў узаемадзеяння з фермамі камбінат мае
нямала. Зразумела, што пры ўзнікненні фінансавых праблем у першую чаргу
гаспадаркам падстаўляе плячо менавіта гэты партнёр. Апошнім часам, згодна з
пастановай калегіі Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Магілёўскага
аблвыканкама, уведзены дадатковыя выплаты аператарам машыннага даення пры ўмове
росту паставак малака ў залі-ковай вазе да адпаведнага перыяду мінулага года. А
памер гэтых выплат разлічваецца так: рост 20-30% — 5.000 рублёў на кожную
малочную карову, 30-40% — 6.000, 40% і вышэй — 7.000. Такім чынам руплівыя
працаўніцы могуць сабе кожны месяц зарабляць салідную прэмію. Чым не стымул?

Але вернемся да “круглага стала”. Пасля
знаёмства, прывітанняў-пажаданняў і частавання рознымі прысмакамі, сярод якіх,
канечне, былі і глазураваныя сыркі, для гасцей была праведзена экскурсія па
прадпрыемству. Намеснік дырэктара Наталля Робацень расказала аб рабоце цахоў і
аб важнай ролі якасці сыравіны. Электронная тэхніка — а многае абсталяванне тут
адпавядае найноўшым тэхналогіям — проста спыняе работу, калі ёсць нейкія
адхіленні ад патрэбных параметраў, што вядзе да збою ў агульным вытворчым
працэсе.

Мяркуецца, што пасля гэтай сустрэчы-дыялогу — а
такія цяпер плануецца праводзіць рэгулярна — паміж “малочнымі” калегамі ўзнікне
яшчэ больш узаемаразумення і даверу. А гэта — галоўнае ў агульнай справе.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Юрый Жырнікаў быў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік Беларускай чыгункі”

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Десять монтеров пути и три бригадира — таков состав одиннадцатого околотка дистанции пути

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники и ветераны железнодорожного транспорта, примите искренние поздравления с Днем железнодорожника!

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 августа для всех знаков зодиака

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем