Дапаможа толькі стараннасць №54

Шмат якія пытанні разглядаліся на сельгаснарадзе
з абмеркаваннем формы-24. Асаблівая ўвага надзялялася адмоўным момантам: раён
усё яшчэ штодзень недабірае тоны малака ў параўнанні з леташнімі паказчыкамі.
Так, вытворчасць гэтага прадукту за 5 месяцаў склала 98,4%, а за май — 94,3. У
рэспубліканскім спаборніцтве Асіповіччына па выніках першага квартала страціла
свае пазіцыі на 17 пунктаў — адсунулася з 21 на 38 месца. Такога значнага падзення,
як сёлета, не было ўжо даўно…

Якія гаспадаркі даюць самы большы «малочны
мінус”? За мінулы месяц па валавай вытворчасці гэта «Карытнае” — 81,1%, «Ясень”
— 82,8%, калгас імя Чарняхоўскага — 84,6%. Менш за ўсё ад каровы ў апошнім
вясновым месяцы даілі ў «Карытным” — 313 кг (-119), «Каўгарскім” — 324 (-72),
калгасе імя Чарняхоўскага — 343 (-75).

Крыху лепш у маі ішлі справы з сярэднясутачнымі
прывагамі буйной рагатай жывёлы, аднак тэхналагічных паказчыкаў у 750 грамаў не
дасягнула ні адна гаспадарка. Зараз у поўнай меры трэба выкарыстоўваць пашавыя
магчымасці. У паўдзённыя гадзіны, калі на вуліцы спёка і жывёле дакучаюць
авадні, каровы павінны стаяць у хлявах, атрымліваць зялёную падкормку.
Знаходжанне ў гарачыню на вуліцы не мае станоўчага ўплыву.

Начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Поклад звярнуў
увагу і на захаванне тэрмінаў і якасці корманарыхтоўкі. За чэрвень
сельгаспрадпрыемствы раёна павінны былі зрабіць першы ўкос з 8.550 гектараў.
Асіповіччына крыху адстае па аб’ёмах у параў-нанні з мінулагоднімі паказчыкамі,
аднак нарыхтоўваемыя кармы лепшай якасці. Нагадаў Міхаіл Віктаравіч кіраўнікам
СВК і аб своечасовай закладцы культурных пашаў. Сённяшняя прадбачлівасць
абернецца ў хуткім часе добрым малаком.

Выязная частка, якая прайшла на базе
«Карытнага”, была прысвечана даследаванню мясцовых палёў — раслінаводства
таксама працуе на жывёлагадоўлю. Што тычыцца ўзгаданай гаспадаркі, то, хутчэй
за ўсё, сёлета тут будзе нядрэнны ўраджай. Наведалі поле, дзе густа каласуе
ячмень «якуб”, насенне якога, дарэчы, бралі ў нашым элітгасе — «Авангардзе”. Ля
Коханаўкі расце азімае трыцікале, ушчыльненае аўсом і вікай — усё пойдзе на
фураж. Упершыню сёлета калгас пасадзіў 3,5 гектары цыбулі, па
6 — капусты і морквы. Агародніна айчынных гатункаў. Радуюць вока і цукровыя
буракі. Канечне, мелі станоўчы ўплыў на расліны правільны догляд, захаванне
тэхналагічных патрабаванняў. Ды і землі тут добрыя. У асноўным гэта нізіны,
віль-гаць захоўваецца нядрэнна.

Многія старшыні сельгаспрадпрыемстваў
скардзіліся, што іх культуры за працяглы перыяд без дажджоў паспелі «пагарэць”
і вялікай аддачы ад ніў чакаць ужо не прыходзіцца. А гэта значыць, аграрыям
трэба яшчэ больш старацца працаваць, каб хоць тое, што залежыць ад чалавека,
выконвалася належным чынам і выпраўляла сітуацыю. Зараз, напрыклад, час якасна
падрыхтаваць тэхніку, якая выйдзе ў пачатку ліпеня на ўборку азімага рапсу.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем