Цікавыя факты аб ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”
w Уся
прадукцыя перапрацоўчага прадпрыемства вырабляецца без дабаўлення воцату,
штучных фарбавальнікаў, дабавак і кансервантаў.
* * *
w Згодна
з дадзенымі завадскога паста радыяцыйнага кантролю, здадзеныя на перапрацоўку грыбы і ягады, сабраныя на тэрыторыі раёна, утрымліваюць радыенуклідаў у некалькі разоў менш за дапушчальную норму.
* * *
w Расфасоўваецца выпускаемая
прадукцыя ў самую экалагічна чыстую тару — шкляныя слоікі.
* * *
w Прадпрыемства
мае рарытэтны грузавік ГАЗ-51 1957 года выпуску, які і сёння
знаходзіцца ў рабочым стане.
* * *
w З
1988 па 1990 гады завод уваходзіў у склад АГП “Пратасевічы”.