Цікавы бок жыцця — работа №60

Галоўны ветурач з СВК «Калгас «Авангард”
Аляксандр Сысой лічыць, што ў кожнага чалавека свой асаблівы шлях. У кагосьці
ён звязаны з жыццём у вялікім горадзе і яго хуткім рытмам, а ў кагосьці — з
маленькай вёсачкай. Такі ж населены пункт, як Вяззе, для Аляксандра Адамавіча —
сама тое: ёсць гарманічнае спалучэнне развітай інфраструктуры з цудоўнымі
краявідамі і ўсімі выгодамі сельскага жыцця.

Работы ў галоўнага ветурача хапае заўсёды: на
фермах знаходзіцца 2700 галоў буйной рагатай жывёлы, 140 свіней. Дарэчы,
апошнім часам тут менавіта свінагадоўлі надаюць асаблівую ўвагу. Напрыканцы
мінулага года пачалі разводзіць новую пароду — в’етнамскіх віслабрухіх. Яны
адрозніваюцца скараспеласцю, валодаюць высокім імунітэтам, не маюць патрэбы ў
пастаяннай вакцынацыі. Парода мае высокую пладавітасць і добрую прадукцыйнасць:
свіння ў 7-8-месячным узросце на адкорме дасягае 75-80 кіла-грамаў. Акрамя
гэтага, за-траты на вырошчванне адной звычайнай свінні дазваляюць вырасціць 5-6
в’етнамскіх. Асноўны від корму для іх — трава летам і сена зімой.

Днямі Аляксандр Адамавіч пабываў з асіповіцкай
дэлегацыяй на народным фестывалі ў Александрыі — вазіў туды калгасных
гадаванцаў. Нязвыклыя для беларусаў  
«пятачкі” вызвалі цікавасць     
удзельнікаў, таму ёсць верагоднасць, што ў «Авангард” будуць прыязджаць
за парасятамі з розных куткоў Беларусі. Як кажа галоўветурач, развядзенне новай
пароды — заслуга калектыўная. Гэта была ідэя старшыні гаспадаркі Сяргея
Сідарэнкі, свой уклад робіць загадчык фермы Казімір Прыльскі, зараз свіней
даглядае Таццяна Лазовая.

Аляксандр Адамавіч мае сваё стаўленне да паняцця
«любіць жывёлу”. Для яго гэта азначае не толькі замілоўвацца, гледзячы ў
адданыя вочы гадаванцаў, але і ведаць, як іх даглядаць, а, калі трэба, то і
дапамагчы. Жывёлай трэба не толькі любавацца, але і карміць, і чысціць, і
лячыць — толькі тады гэта любоў са-праўдная. І навучыцца ёй можна толькі пры
ўмове ўнутранай прыхільнасці да ўсяго жывога.

Тэарэтычныя навыкі Сысой атрымліваў спачатку ў
Смілавіцкім сельгастэхнікуме, а потым — завочна — у Віцебскай дзяржаўнай
акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Спалучэнне практычнага і тэарэтычнага вопыту
дае плён у працы. Наогул жа поспеху, на думку галоўнага ветурача, спрыяе
імкненне да агульнай мэты, адказнасць перад калектывам, разуменне кіраўніцтва.

Добра, калі ёсць не толькі традыцыйнае вядзенне
гаспадаркі, але і магчымасць для ажыццяўлення нейкіх задумак. Так маюць месца і
выгада, і цікавасць. А заадно і падтрымліваецца жаданне працаваць і далей.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 1 октября для всех знаков зодиака

1 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с премьерами СНГ и ЕАЭС сказал про передел мира и дал «ответку» Зеленскому

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает к 2030 году достичь товарооборота с Кыргызстаном в $500 млн

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь приветствует инициативу о создании формата «СНГ плюс»

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 22 по 28 сентября

30 сентября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Гомель-2” — 1:2

30 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем