Лакаматыўнае дэпо Асіповічы паведамляе: лепшае індывідуальнае дасягненне па эканоміі паліва за мінулы месяц раўняецца 1.868 кілаграмам. Належыць яно машыністу Міхаілу Дземідовічу з калоны машыніста-інструктара Расціслава Шахоцькі. Другога лепшага выніку — 1758 кг — дасягнуў Пётр Фядосаў (калона машыніста-інструктара Уладзіміра Лясіна).
У «топ-5” лепшых машыністаў-«эканамістаў” за паўгода патрапілі: Пётр Фядосаў (7.410 кг), Міхаіл Дземідовіч (7.343 кг), Аляксандр Міхадзюк (6.194 кг), Уладзімір Пінчук (5.342 кг) і Уладзімір Бурак (4.779 кг). Немалую ролю ў гэтых дасягненнях адыгрывае як добрае веданне сваёй справы, так і замена старых рухавікоў на новыя.