Вадзіцелі і пасажыры транспартных сродкаў пры нечаканых ухабе ці калдобіне на шашы лаюць на ўсе лады “дарожнікаў”, якія не паспелі выправіць хіб. Але не так лёгка ўтрымліваць у ідэальным стане многакіламетровую сетку дарог, па якіх пастаянна ідуць машыны.
275 кіламетраў дарог рэспубліканскага значэння з асфальтабетонным пакрыццём — гэта не вясковы гасцінец: за імі патрэбен пастаянны догляд. ДЭУ-73 з ускладзенымі на яго абавязкамі спраўляецца выдатна. Даведзеныя дагаворныя абавязацельствы летась выкананы цалкам з перавышэннем планавых паказчыкаў, у абласным “Магілёўаўтадары” калектыў на працягу некалькіх гадоў займае лідзіруючыя пазіцыі.
Галоўны паказчык якаснай работы — бяспека дарожнага руху. На жаль, пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў наогул немагчыма, але ДЭУ-73 адсочвае ўсе аварыі на сваіх дарогах, спецыялісты прадпрыемства выяз-джаюць на месца, усё дэталёва аналізуюць і высвятляюць, была прамая віна вадзіцеля ці спадарожныя прычыны.
Працаваць “дарожнікам” даводзіцца ў непрадказальных прыродных умовах, а спрагназаваць свае дзеянні на сёння дапамагае дарожна-вымяральная станцыя, дзе на маніторы можна ўбачыць надвор’е на тэрыторыі ўсёй краіны ў рэжыме рэальнага часу, рух цыклонаў, ветру ці ападкаў, што дапамагае своечасова мабілізавацца.
Тэхнікай дарожная арганізацыя забяспечана нядрэнна. 9 МАЗаў, 12 трактароў, 5 пагрузчыкаў, 3 аўтагрэйдары, 8 грузавых машын і іншае служыць стварэнню камфортных умоў для ўдзель-нікаў дарожнага руху. І машынны парк паступова абнаўляецца.
— Дарогі падтрымліваюцца ў належным стане сіламі выдатных працаўнікоў, — лічыць дырэктар прадпрыемства Мікалай Івашка, — да якіх па праву можна аднесці галоўнага механіка Валянціна Патапава, начальніка ЛДД Аляксандра Салыгу, вадзіцеляў Васіля Кашыцкага, Ула-дзіміра Скітовіча, Дзмітрыя Паукова, Рыгора Сямашку, Уладзіміра Міцякіна і многіх іншых. Хочацца выказаць удзячнасць усяму калектыву за работу, адказныя адносіны да даручанай справы.
І кіраўніцтва, у сваю чаргу, цэніць людзей, з якімі працуе. Стварае ўмовы для работы ў майстэрнях, забяспечвае спецадзеннем. Перад выездам на трасу ўсе шафёры праходзяць медагляд. Заахвочваюцца не толькі словам, але і рублём людзі, для якіх здаровы лад жыцця — норма. А таму наведванне басейна, удзел у спаборніцтвах, лыжных кросах — звычайная справа для хлопцаў, што тут працуюць. Аляксандр Куліш і Аляксандр Салыга — спартыўны гонар прадпрыемства.
Пры стварэнні сям’і, нараджэнні дзіцяці, прада-стаўленні водпуску ці выхадзе на пенсію ўсе члены калектыву атрымліваюць грашовую дапамогу. Не забываюцца тут і пра ветэранаў.
…Зараз вядзецца рэканструкцыя магістралі Мінск-Гомель, хутка будзе наладжаны 4-палосны рух — і да гэтага зноў мае дачыненне наша ДЭУ-73, якое дапамагае тэхнікай хутчэйшаму выкананню работ.
Прямая линия с председателем суда Осиповичского района
27 августа 2025
Культура
Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша
27 августа 2025
Общество
Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі
27 августа 2025
Общество
Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа
27 августа 2025
Общество
На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной