Будаўніцтва ў Забалацці

— Работы на будоўлі новай фермы ААТ
«Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” ў Забалацці не спыняліся на працягу ўсёй
зімы, — увёў у курс спраў дырэктар УКДВП «Асіповічырамбуд” Валянцін Кузьміч. —
На гэтым участку прарабам працуе Арцём Альфяровіч, задзейнічаны брыгады Сяргея
Скрамінскага і Анатоля Кузьміча. Хлопцы стараюцца, справы ідуць зладжана. Цяпер
чакаем, калі будзе працягнута фінансаванне, бо менавіта збоі з паступленнем
матэрыяльных сродкаў найбольш запавольваюць тэмпы.

Аб’ект ужо зараз выглядае рэспектабельна:
кароўнік № 1 амаль цалкам гатовы, засталося закрыць тарцавыя сцены і завяршыць
падлогу. У даільна-малочным блоку пастаўлены ўнутраныя перагародкі. Гэтымі
днямі будаўнікі ў асноўным заняты накрыццём даху.

Здаць МТФ плануецца ў верасні. Валянцін
Кузьміч упэўнены, што пры стабільным фінансаванні комплекс без асаблівых
праблем бу-дзе гатовы ў запланаваныя тэрміны. Тым больш, што набліжаецца цёплы
сезон, які, без-умоўна, больш спрыяльны для будаўніцтва.

Як ідуць работы ў іншых гаспадарках
Асі-повіччыны? Накрыты кароўнікі і даільна-малочныя блокі ў «Авангардзе”,
«Каўгарскім”, не адстае «Новы шлях”. Актыўна вядзецца будоўля ў «Бярэзіне”:
памяшканне для кароў мае ўжо дзве трэці даху. На гэтым тыдні чакаецца пастаўка
будматэрыялаў у «Чырвоны ўдарнік” і «Ясень”.

Днямі будпляцоўкі калгасаў імя Чарняхоўскага,
«Бярэзіны” і «Авангарда” наведаў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Ён даў
індывідуальныя ўказанні як кіраўнікам бударганізацый, так і старшыням
сельгаспрадпрыемстваў: многія пытанні можна вырашыць толькі разам.

Последние новости

Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем