Будаўніцтва ферм на Асіповіччыне — задача складаная, але выканальная

2012 год
увойдзе ў гісторыю аграпрамысловага комплексу не толькі Асіповіччыны, але і
ўсёй краіны маштабным будаўніцтвам і рэканструкцыяй малочнатаварных ферм. Усяго
на Беларусі такіх новабудаў 1200, у тым ліку на Магілёўшчыне — 162. Чакаецца,
што выкананне пастаўленай Прэзідэнтам задачы па развіцці МТФ дасць магчымасць
ужо ў 2013 годзе павялічыць у рэспубліцы пагалоўе кароў на 78,3 тысячы, а
вытворчасць малака — на 250 тысяч тон у год. Як разлічваюць вы-творцы, рост
аб’ёмаў, перш за ўсё за кошт якасных змен у галіне, дасць магчымасць зрабіць
танней малочную прадукцыю і больш паспяхова канкурыраваць на знешніх рынках з
пастаўшчыкамі з Еўропы і Новай Зеландыі. Лічбы сведчаць, што ўжо сёлета,
дзякуючы павелічэнню вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, удалося значна
нарасціць яе экспартныя пастаўкі, паралельна асвойваючы і новыя рынкі. Аб тым,
як ідзе будаўніцтва ў гаспадарках Асіповіччыны, расказвае дырэктар АУКВП
«Капітальнае будаўніцтва” Сяргей Падбярозны.

— У раёне
ўзводзіцца дзевяць новых ферм і на дзвюх вядзецца рэканструкцыя. Праект ва ўсіх
тыпавы: каркас складаюць драўляныя канструкцыі з чатырох элементаў, звязаных
верхнім клееным брусам. Памяшканне для ўтрымання жывёлы памерам 103 на 25
метраў, разлічанае на 635 галоў з даільна-малочным блокам. Будаў-ніцтва
вядзецца ў два этапы. Першы павінен быць завершаны ўжо сёлета — здаць кароўнікі
і даільна-малочныя блокі. Другі разлічаны на наступны год — далучэнне яшчэ аднаго
анала-гічнага памяшкання для кароў, але зачын таксама павінен быць зроблены ў
2012-м.

— Якія
арганізацыі займаюцца ўзвядзеннем ферм?

— Гэта ААТ
«Будтрэст №13” г.Бабруйска, нашы ДУКВП «Водаканал”, УКП ЖКГ, КБМУП
«Прамаграбуд”, прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Шэў-дрэў”, УКДВП
«Асіповічырамбуд”, БВК «Маяк”, ААТ «ПМК-95 «Вадбуд”. Сваю лепту ўнеслі ў час
летніх канікул студэнцкія будаўнічыя атрады, якія ў асноўным выконвалі работы
па бетанаванні. Моладзь зноў запрасілі ў верасні на дапамогу, каб не зніжаць
тэмпаў работ.

  Будаўніцтва вя-дзецца паўсямесна, і наўрад ці
абыходзіцца без складанасцей…

— Ёсць
адхіленні ад раней намечанага графіка, якія ўзніклі і па аб’ектыўных, і па
суб’ектыўных прычынах. Так, напрыклад, мае месца затрымка з канструкцыямі і
вырабамі. З-за вялікай за-гружанасці і транспартных праблем не магло своечасова
выконваць заказ ААТ «Магілёўжалезабетон”, што прывяло да затрымкі
будаўніча-мантажных работ. Не заўсёды ўсё гладка з фінансаваннем. У асноўным
сродкі, якія паступалі дагэтуль, — разлікі ААТ «Бабушкина крынка” за здадзеную
прадукцыю. Зараз адкрыты крэдыт «Белаграпрамбанка” чатыром гаспадаркам:
калгасам «Авангард”, «Новы шлях”, «Каўгарскі” і ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Гэта палепшыла сітуацыю па розных выплатах за выкананыя работы і авансаванню,
аплаце за матэрыялы і канструкцыі.

— Становішча
на будпляцоўках канкрэтызуеце?

— Калі раней
яўнымі лідарамі былі калгасы «Авангард”, «Лапічы” і імя Чарняхоўскага, то на
сёння ступень гатоўнасці новых ферм прыблізна аднолькавая. Больш нізкімі
тэмпамі ідуць справы ў вёсцы Заельнік, дзе разгарнуў будаўніцтва
сельгаскааператыў «Ясень”: з-за асаблівасцей рэльефу работы былі распачаты са
спазненнем. Зараз збіраюцца канструкцыі для ўстаноўкі на зманціраваны
фундамент.

— Як выглядае
Асіповіччына ў плане ўзвядзення новых жывёлаводчых аб’ектаў на фоне
Магілёўшчыны ў цэлым?

— Па выніках
кантролю за ходам выканання ў 2012 годзе даручэння Кіраўніка дзяржавы па
рэканструкцыі малочнатаварных ферм у кожнай сельгасарганізацыі, калегія
дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці 31 жніўня прыняла пастанову, у якой
па стане ферм раён у спісе адстаючых не значыцца.

Гутарыла Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем