Будаўніцтва ферм на Асіповіччыне — задача складаная, але выканальная

2012 год
увойдзе ў гісторыю аграпрамысловага комплексу не толькі Асіповіччыны, але і
ўсёй краіны маштабным будаўніцтвам і рэканструкцыяй малочнатаварных ферм. Усяго
на Беларусі такіх новабудаў 1200, у тым ліку на Магілёўшчыне — 162. Чакаецца,
што выкананне пастаўленай Прэзідэнтам задачы па развіцці МТФ дасць магчымасць
ужо ў 2013 годзе павялічыць у рэспубліцы пагалоўе кароў на 78,3 тысячы, а
вытворчасць малака — на 250 тысяч тон у год. Як разлічваюць вы-творцы, рост
аб’ёмаў, перш за ўсё за кошт якасных змен у галіне, дасць магчымасць зрабіць
танней малочную прадукцыю і больш паспяхова канкурыраваць на знешніх рынках з
пастаўшчыкамі з Еўропы і Новай Зеландыі. Лічбы сведчаць, што ўжо сёлета,
дзякуючы павелічэнню вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, удалося значна
нарасціць яе экспартныя пастаўкі, паралельна асвойваючы і новыя рынкі. Аб тым,
як ідзе будаўніцтва ў гаспадарках Асіповіччыны, расказвае дырэктар АУКВП
“Капітальнае будаўніцтва” Сяргей Падбярозны.

— У раёне
ўзводзіцца дзевяць новых ферм і на дзвюх вядзецца рэканструкцыя. Праект ва ўсіх
тыпавы: каркас складаюць драўляныя канструкцыі з чатырох элементаў, звязаных
верхнім клееным брусам. Памяшканне для ўтрымання жывёлы памерам 103 на 25
метраў, разлічанае на 635 галоў з даільна-малочным блокам. Будаў-ніцтва
вядзецца ў два этапы. Першы павінен быць завершаны ўжо сёлета — здаць кароўнікі
і даільна-малочныя блокі. Другі разлічаны на наступны год — далучэнне яшчэ аднаго
анала-гічнага памяшкання для кароў, але зачын таксама павінен быць зроблены ў
2012-м.

— Якія
арганізацыі займаюцца ўзвядзеннем ферм?

— Гэта ААТ
“Будтрэст №13” г.Бабруйска, нашы ДУКВП “Водаканал”, УКП ЖКГ, КБМУП
“Прамаграбуд”, прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Шэў-дрэў”, УКДВП
“Асіповічырамбуд”, БВК “Маяк”, ААТ “ПМК-95 “Вадбуд”. Сваю лепту ўнеслі ў час
летніх канікул студэнцкія будаўнічыя атрады, якія ў асноўным выконвалі работы
па бетанаванні. Моладзь зноў запрасілі ў верасні на дапамогу, каб не зніжаць
тэмпаў работ.

  Будаўніцтва вя-дзецца паўсямесна, і наўрад ці
абыходзіцца без складанасцей…

— Ёсць
адхіленні ад раней намечанага графіка, якія ўзніклі і па аб’ектыўных, і па
суб’ектыўных прычынах. Так, напрыклад, мае месца затрымка з канструкцыямі і
вырабамі. З-за вялікай за-гружанасці і транспартных праблем не магло своечасова
выконваць заказ ААТ “Магілёўжалезабетон”, што прывяло да затрымкі
будаўніча-мантажных работ. Не заўсёды ўсё гладка з фінансаваннем. У асноўным
сродкі, якія паступалі дагэтуль, — разлікі ААТ “Бабушкина крынка” за здадзеную
прадукцыю. Зараз адкрыты крэдыт “Белаграпрамбанка” чатыром гаспадаркам:
калгасам “Авангард”, “Новы шлях”, “Каўгарскі” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Гэта палепшыла сітуацыю па розных выплатах за выкананыя работы і авансаванню,
аплаце за матэрыялы і канструкцыі.

— Становішча
на будпляцоўках канкрэтызуеце?

— Калі раней
яўнымі лідарамі былі калгасы “Авангард”, “Лапічы” і імя Чарняхоўскага, то на
сёння ступень гатоўнасці новых ферм прыблізна аднолькавая. Больш нізкімі
тэмпамі ідуць справы ў вёсцы Заельнік, дзе разгарнуў будаўніцтва
сельгаскааператыў “Ясень”: з-за асаблівасцей рэльефу работы былі распачаты са
спазненнем. Зараз збіраюцца канструкцыі для ўстаноўкі на зманціраваны
фундамент.

— Як выглядае
Асіповіччына ў плане ўзвядзення новых жывёлаводчых аб’ектаў на фоне
Магілёўшчыны ў цэлым?

— Па выніках
кантролю за ходам выканання ў 2012 годзе даручэння Кіраўніка дзяржавы па
рэканструкцыі малочнатаварных ферм у кожнай сельгасарганізацыі, калегія
дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці 31 жніўня прыняла пастанову, у якой
па стане ферм раён у спісе адстаючых не значыцца.

Гутарыла Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем