Базарная плошча, 7 №25

Гарадскі рынак — гэта адно з самых папулярных
месцаў у Асіповічах. Дзе яшчэ збіраецца столькі людзей падчас выхадных? І
людзей розных: адны з іх — пакупнікі, другія — прадаўцы, а трэція — гаспадары,
на якіх ляжыць адказнасць за чысціню і парадак на рынку, за выдачу патрэбнага
абсталявання для гандлю. Словам, за арганізацыю стабільнай работы вялікай
гандлёвай пляцоўкі.

Да нядаўняга часу рынак быў вядомы як прыватнае
ўнітарнае прадпрыемства “Рынак Асіповіцкага райста”. Прыблізна год назад адбылася
яго рэарганізацыя, і ён набыў новы статус — ператварыўся ў адзін з гандлёвых
участкаў спажывецкага таварыства, начальнікам якога напачатку красавіка
мінулага года быў прызначаны малады спецыяліст Іван Ніцкі. Рэдакцыя “АК”
пацікавілася ў яго, чым жыве сёння рынак?

— Тэрыторыя рынка да-зваляе размясціць каля 450
гандлёвых месцаў. Сярод іх — больш за дзве сотні палатак. У наяўнасці 42
кіёскі, ралеты, павільёны. Дарэчы, адным з папулярных лічыцца мяса-малочны
павільён. Апошнім часам там замянілі 13 халадзільных вітрын на ахаладжальныя
прылаўкі. Чым яшчэ займаемся? Прыводзім у парадак тэрыторыю. З дапамогай
прадпрымальнікаў, якія маюць тут гандлёвыя месцы, устанаўліваем павільёны. Гэта
зручна для абодвух бакоў. Вядзецца работа па замене рэкламных вывесак. Хочацца,
каб яны яшчэ здалёк прыцягвалі ўвагу пакупнікоў.

— Што можна сказаць пра сярэднестатыстычнага
пакупніка?

— За тыдзень рынак наведваюць прыкладна паўтары
тысячы чалавек. У асноўным гэта жыхары Асіповіччыны. Што тычыцца тавараў, то
асноўная частка прапаноў — прадукты і прамысловыя рэчы. У меншай колькасці
прадстаўлены электратэхніка, вела-мота-, спартыўныя і некаторыя іншыя тавары.
Гандлёвы ўчастак вабіць разнастайнасцю прадукцыі, магчымасцю купіць некаторыя
тавары па больш таннай цане.

— А што наперадзе?

— Планаў багата, праўда, для іх пераўтварэння ў
жыццё, патрэбны вялікія грошы. Хацелася б замяніць старыя прылаўкі. Разлічваем
давесці да канца добраўпарадкаванне аўтастаянкі, на якой можна будзе пакінуць
свой аўтамабіль пад аховай на адпаведны тэрмін. Чакае рамонту адміністрацыйны
будынак, патрэбна надаць новы знешні выгляд мяса-малочнаму павільёну. Каб
займацца нарыхтоўчай дзейнасцю, хочам устанавіць спецыяльнае модульнае
памяшканне з металаканструкцый.

— Якія надзеі ў плане развіцця гандлёвай
інфраструктуры ўскладваеце на прадпрымальнікаў?

— У самы бойкі дзень на рынку прапаноўваюць свае
паслугі каля 150-180 прад-прымальнікаў. Па ініцыятыве аднаго з іх і пры
непасрэднай фінансавай падтрымцы яго аднадумцаў мяркуем узвесці крытыя
гандлёвыя рады, паставіць два новыя павільёны. З дапамогай бізнес-вумен з
Магілёва, якая збіраецца гандляваць у нас беларускім абуткам, у хуткім часе
разлічваем пабудаваць міні-магазін. Словам, будзем развівацца разам.

— Некалькі слоў пра сябе раскажаце?

— Нарадзіўся ў Ясені, там атрымаў сярэднюю
адукацыю. За вышэйшай накіраваўся ў Гомель. Пасля ўдалай здачы экзаменаў стаў
студэнтам Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсі-тэта, які скончыў у 2008
го-дзе. І адразу ж забралі ў салдаты. Адслужыўшы тэрміновую ваенную службу,
вярнуўся ў Асіповічы. А паколькі вучыўся па накіраванні ад мясцовага райста, то
на работу ўладкаваўся туды ж. Некалькі месяцаў працаваў бухгалтарам — менавіта
такую спецыяльнасць атрымаў ва ўніверсітэце. Затым старшыня праўлення
спажывецкага таварыства Аляксандр Васільевіч Ковач прапанаваў узначаліць рынак.
Думаю, што даверылі такі складаны аб’ект, як кажуць банкаўскія работнікі, у
крэдыт, паколькі навыкаў кіраўнічай дзейнасці не меў. Вопыт жа прыходзіць з
гадамі. Тым больш, што ў мяне ёсць добрыя памочнікі — людзі, якія аддалі рабоце
на рынку не адзін дзясятак гадоў: кантралёры Таццяна Іванаўна Цімафеева, Тамара
Мікалаеўна Шкурына, Надзея Міхайлаўна Бузак. Пры неабходнасці дасць добрую
параду і сам старшыня. Галоўнае, умець вызначыцца з прыярытэтамі і ўлічваць
чалавечы фактар. І тады, упэўнены, усё атрымаецца.

Гутарыла Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость