БУ-2: задачы будуць выкананы

Аб жыцці філіяла будаўнічага ўпраўлення № 2 на
станцыі Асіповічы ААТ «Дарбудмантажтрэст” —
будаўнічай арганізацыі, якая працуе не толькі на малой радзіме, але і па ўсёй
Беларусі — распавядае яго начальнік Анатоль НIКАНЧЫК — чалавек, які аддаў
прадпрыемству ўжо 40 гадоў:

— Летась мы спрацавалі нядрэнна: чысты прыбытак
— 663,1 мільёна рублёў, прадукцыйнасць працы склала амаль 107 мільёнаў на
аднаго працаўніка, даходы «выліліся” ў 751 мільён, сярэдняя зарплата перавысіла
2 мільёны. На ваганні часу не было і сёлета, работы зашмат, таму нядрэнныя
вынікі і па паўгоддзю.

Ці хапае заказаў? Скар-дзіцца нельга. У мінулым
годзе многа зрабілі на станцыях Сітніца і Міхеевічы, у сталіцы. Цяпер будуем
чыгуначнае земляное палатно на станцыі Орша-Цэнтральная — для нас гэта самы
маштабны праект года. Праз гэту станцыю штодня праходзіць значны паток
цягнікоў, на сёння яна прапускае саставы ў 60-65 вагонаў, а пасля рэканструкцыі
даўжыня прыёма-адправачных пуцей павялічыцца амаль удвая, так што будуць
прымацца цягнікі ў 100 і больш грузавых вагонаў. Аб’ёмы вялікія, і можна
лічыць, што работай на два гады забяспечаны.

Галоўная цяжкасць для нас зараз — недахоп
машыністаў на «вяртушкі”, вадзіцеляў, экскаватаршчыкаў і бульдазерыстаў.
Канечне, праца наша не з лёгкіх, вахтавы метад не дазваляе пастаянна быць з
сям’ёй, але стараемся ўтрымліваць людзей за кошт і павелічэння зарплаты, і
паляпшэння бытавых умоў. Працягваем кантракты з пенсіянерамі, якім дазваляе
рабіць зда-роўе, усе жадаючыя забяспечваюцца пуцёўкамі ў санаторыі і дамы
адпачынку, дзеці ездзяць у аздараўленчыя лагеры і г.д.

Работы хапае, а якасна і хутка з ёй спраўляцца
дапамагае наш дружны калектыў, у складзе якога хапае працаўнікоў, якія разам
ужо больш за 30 гадоў. Валяр’ян Патапейка, Галіна Рэмень, Iгар Рубеж, Аляксандр
Кузьміч, Ядвіга Паркалава, Аляксандр Барыкін, Андрэй Станкевіч, Вольга
Ніканчык, Мікалай Строк, Наталля Цырынская, браты Iван і Анатоль Манцэвічы і
другія — наш стрыжань, на іх раўняемся. А калі ёсць многа адказных, адданых
працы і калектыву людзей, то і ў будучыню можна глядзець з аптымізмам, сцвярджаць,
што пастаўленыя перад БУ-2 задачы будуць выкананы.

Георгій АлейнIкаў.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем