Так ахарактарызаваў леташні стан спраў у гаспадарцы за мінулы год старшыня СВК “Калгас “Лапічы” Мікалай Аляшкевіч на нядаўнім справаздачна-выбарным сходзе.
Тое многае, што ўдалося, — гэта ўраджайнасць збожжа 38 цэнтнераў на круг, яго валавы збор 2.357 тон або 145,8% да мінулага, рэнтабельнасць ад усёй дзейнасці 16,7%, што вышэй за сярэднераённы паказчык. Добрыя летась у “Лапічах” былі і цукровыя буракі — кожны гектар урадзіў па 519 цэнтнераў. Каб вывесці раслінаводства на новы якасны ўзровень, трэба звярнуць большую ўвагу на вырошчванне кукурузы. Сёлета вырашана аддаць перавагу яравому рапсу, а не азімаму.
Горш справы ідуць у жывёлагадоўлі. Ніжэй за раённы паказчык сярэднегадавы надой на карову, у агульным малочны вал склаў 98%. Што тычыцца якасці малака, то тут вялікіх нараканняў няма: 53,6% было здадзена гатункам “экстра”. Не парадавалі летась паказчыкі па вытворчасці буйной рагатай жывёлы: рэалізацыя — 76%, невысокімі былі сярэднясутачныя прывагі — 559 грамаў. I гэта пры тым, што апошнім часам адбылося пераабсталяванне ферм, створаны належныя ўмовы ўтрымання жывёлы.
Старшыня гаспадаркі бачыць прычыну дапушчанага спаду ў адсутнасці тэхналагічнасці. Адна з галоўных задач на бягучы год — паправіць справы ў жывёлагадоўлі. “Чаму мы можам рэзультатыўна працаваць у раслінаводстве, а ў жывёлагадоўлі — не?” — такое рэзоннае пытанне задаў кіраўнік прысутным калгаснікам, якое падразумявала і адказ: можам і павінны. Тым больш, што менавіта жывёлагадоўля з’яўляецца асноўнай крыніцай паступлення грашовых сродкаў у бюджэт калгаса.
Звярнуў увагу Аляшкевіч і на энергазберажэнне. Самы просты і танны шлях пазбегнуць дадатковых страт — быць ашчаднымі.
Выбары старшыні ажыятажу не выклікалі: наўрад ці знойдзецца лепшы гаспадар для сельгаспрадпрыемства, чым Мікалай Iванавіч. I гэта вяскоўцы добра разумеюць.
Вялікі рэзананс атрымала пытанне перадачы ва ўласнасць калгасных дамоў. Тут меркаванні ў многім разышліся, і прыйсці да кансэнсусу так і не атрымалася. Яно і зразумела: гаспадарка спрабуе абараніць сваю будучыню і захаваць кадравы патэнцыял, калгаснікам жа хочацца выкупіць жыллё — тады можна ўкладваць сродкі без перасцярогі. Гэтае пытанне знойдзе працяг на наступным агульным сходзе, і яно абавязкова будзе вырашана.
У гэты дзень прэміі атрымалі лепшыя працаўнікі гаспадаркі — механізатары Iван Краснаўцаў, Міхаіл Тышкевіч, Мікалай Кісялёў, Сяргей Лось, Сяргей Фе-дзюкоў, Арцём Валегаў, вадзіцелі Мікалай Кайко, Руслан Абрамовіч, Алег Прыбыш, жывёлаводы Павел Малдаўчук, Iрына Чэчушава, а таксама інжынеры Валерый Лобах, Пётр Саламыкін, дыспетчар Ала Важнік, галоўны аграном Кацярына Максімюк. Вярталіся са сходу з падарункамі і аператары машыннага даення Таісія Кот і Алена Гарадзецкая.
Што чакае гаспадарку ўжо заўтра? Клопат зараз накіраваны на малады сад: сёлета плануецца атрымаць першы ўраджай яблыкаў. Пакуль жа прадстаіць усёй грамадой выканаць шматлікія садовыя работы: абрэзку, пабелку і г.д. Трэба будзе адрамантаваць і пладасховішча, каб потым не было праблем з захаваннем вітаміннага ўраджаю.
В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации
23 августа 2025
Общество
С Днем работников государственной статистики!
23 августа 2025
Общество
Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака
23 августа 2025
Власть
Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль
22 августа 2025
Общество
В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений