Аспекты гаспадарання Мы робім так СВК "Лапічы" 12.01.10, № 2
Аспекты гаспадарання
Мы робім так
Адна з умоў паспяховага дзеяння гаспадаркі — пошук шляхоў павышэння рэнтабельнасці. У кожнага СВК у гэтым кірунку свае “сакрэты”. У “Лапічах”, напрыклад, вырашылі ўнесці змяненні ў карту збожжавых палёў: з кожным годам тут усё больш сеюць пшаніцы. Так, культура не танная, напачатку па-трабуе немалых укладанняў. Але затое яна дае высокую ўраджайнасць, ды і здаваць на перапрацоўку выгадна: каштуе ў два разы больш за іншыя збожжавыя.
— Люблю гэтую культуру з-за яе якасцей, — расказвае старшыня калгаса Мікалай Аляшкевіч. — У 2009 годзе ў нас агульны ўраджай збожжавых быў 44 цэнтнеры з гектара, пшаніца яравая дала 53,6, азімая — 50,2 цэнтнера. Розніца відавочная. За апошнюю ўборачную кампанію атрымалі больш за 900 тон пша-ніцы. Каля 400 тон прадалі Мінскаму камбінату хлеба-прадуктаў, разлічыліся з “Аграмашсервісам”, закрылі дзяржзаказ, які складаў 100 тон. Усяго было 90 гектараў пшаніцы азімай і столькі ж — яравой, што складае 36,4% збожжавага кліну. Дарэчы, азімай пшаніцай пачалі займацца параўнальна нядаўна — гады 4 таму. Раней мелі справу толькі з яравой. Ад года ў год, па меры назапашвання вопыту вырошчвання культуры, засяваем ёй усё большыя плошчы. Натуральна, стараемся адводзіць лепшыя палі.
— А як наконт насення? Дзе яго бераце?
— Для таго, каб быў добры ўраджай, кожны год робім сартазмену. Выкарыстоўваем сваё насенне першай рэ-прадукцыі, закупляем элітнае — яно складае 10-15%. Восенню пасеялі азімую пшаніцу новага гатунку “Багатка”, які набылі ў Горках.
— Правільна выбраны гатунак — залог поспеху?
— Па вялікаму рахунку, не гэта галоўнае. Хоць гатунак — адзін з важнейшых элементаў у тэхналогіі вырошчвання культуры, няма тых, якія ўстойлівыя да безгаспадарчасці. Больш чым на 75% ураджайнасць залежыць ад фактараў, прыёмаў, элементаў тэхналогіі апрацоўкі, якія здзяйсняюцца да сяўбы і ў час сяўбы. Падмурак ураджаю закладваецца менавіта ў гэты перыяд. Усё, што робіцца пасля, уплывае ўжо ў асноўным на захаванне закладзенага ўраджаю. Калі строга выконваць рэкамендуемыя тэхналогіі, тады генетычны патэнцыял гатункаў будзе рэалізаваны з максімальнай эканамічнай выгадай.
— У параўнанні з іншымі збожжавымі пшаніца — культура праблемная?
— Складанасць заключаецца толькі ў тым, што адносна дарагі пасяўны матэрыял. У астатнім жа, як і ў іншых збожжавых, страты ўраджаю могуць быць з-за невыканання тэхналагічных патрабаванняў: няякаснай і несвоечасовай апрацоўкі глебы, недахопу і няякаснага ўнясення ўдабрэнняў, сяўбы ў неаптымальныя тэрміны, недахопу і няправільнага выкарыстання пестыцыдаў. Калі прабелаў не дапускаць, то ўсё атрымлі-ваецца добра. Так што раю і іншым гаспадаркам больш увагі надзяліць менавіта пшаніцы.
Гутарыла Валянціна ПАШКЕВІЧ.