Асиповицкия электрыки: з гарантыяй!

Без нармальнага энергазабеспячэння работа ўсёй інфраструктуры чыгункі немагчыма ў прынцыпе, таму гэту гаспадарку можна аднесці да ключавых звенняў дзеля нармальнага жыцця нашага вузла. Натуральна,
сама яна павінна быць
прыкладам — працаваць устойліва, надзейна і стабільна. І прыемна, што размова з кіраўнікамі якраз пацвярджае гэта.

Сяргей ГАРЭЦКІ, начальнік Асіповіцкага раёна Магілёўскай дыстанцыі электразабеспячэння:

 — Сёння ў калектыве 31 чалавек, абслугоўваем 360 кіламетраў высока— і нізкавольтных ліній электраперадачы, 32 трансфарматарныя
падстанцыі, аўтаблакіроўку і прадольнае электразабеспячэнне чыгункі на ўчастках Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцей — да Слуцка і Салігорска, Рабкора і Чырвонага Берага, Ялізава і Градзянкі.

Правялі мадэрнізацыю
абсталявання
на асобных трансфарматарных падстанцыях, своечасова займаемся прафілактыкай і г.д. — карацей, робім многа чаго, каб энергазабеспячэнне на чыгунцы было надзейным. Не забываючыся, безумоўна, трымаць на кантролі і станоўча вырашаць пытанні паляпшэння ўмоў працы і адпачынку сваіх людзей. Якія ў абсалютнай большасці — інжынер па тэхдакументацыі Алена Кулеўская, электрамеханік Міхаіл Міхадзюк, электраманцёры Аляксандр Доўгаль і Леанід Варабей і другія — працуюць на «выдатна”. Так што за зробленае нам не сорамна.

Сяргей ЗАЙЦАЎ,

начальнік Асіповіцкага раёна
кантактнай сеткі:

— Наш калектыў удвая меншы — 16 чалавек. Абслугоўваем 70 кіламетраў разгорнутай даўжыні кантактнай сеткі на ўчастку Асіповічы—Талька, забяспечваем на—дзейнае электразабеспячэнне ланцугоў СЦБ, вонкавае асвятленне станцый, прыпыначных пунктаў і пераездаў, вырубаем прасекі ўздоўж ліній, мяняем правады, ізалятары, фіксатары, асвятляльныя лямпы і іншае. Прымаем актыўны ўдзел у мантажы кантактнай сеткі па станцыі Асіповічы-1, шмат чаго робім на ўчастку да Жлобіна і г.д. Для выпраўлення пашко—джанняў на лініі без заняцця перагонаў і пуцей станцыі — інакш кажучы, без адмены электрацягнікоў — скарыс-тоўваем
спецмашыну з усім неабходным

Свае абавязкі належным чынам выконваюць усе — разумеюць, што ад кожнага залежыць своечасовае сканчэнне работ па электрыфікацыі ўчастка і пуску электрычкі да Бабруйска. І нашы людзі — якраз галоўнае багацце. Старшы электрамеханік Георгій Дамарад, напрыклад, працуе з 1975 года, вопыт мае вялікі, таму зараз апякае—вучыць маладых спецыялістаў — электраманцёраў Аляксея Радчанку і Сяргея Кірыенку. На добрым рахунку машыніст Васіль Аўдзееў, вадзіцелі Андрэй Плятко і Андрэй Рошчын, механік па тэхдакументацыі Дзмітрый Віцянкоў, электраманцёр Васіль Дрэнь. Ну, а калі ёсць добрыя кадры, дык і справы ідуць на лад,
правільна?

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем