Асиповицкия электрыки: з гарантыяй!

Без нармальнага энергазабеспячэння работа ўсёй інфраструктуры чыгункі немагчыма ў прынцыпе, таму гэту гаспадарку можна аднесці да ключавых звенняў дзеля нармальнага жыцця нашага вузла. Натуральна,
сама яна павінна быць
прыкладампрацаваць устойліва, надзейна і стабільна. І прыемна, што размова з кіраўнікамі якраз пацвярджае гэта.

Сяргей ГАРЭЦКІ, начальнік Асіповіцкага раёна Магілёўскай дыстанцыі электразабеспячэння:

 — Сёння ў калектыве 31 чалавек, абслугоўваем 360 кіламетраў высокаі нізкавольтных ліній электраперадачы, 32 трансфарматарныя
падстанцыі, аўтаблакіроўку і прадольнае электразабеспячэнне чыгункі на ўчастках Магілёўскай, Гомельскай і Мінскай абласцейда Слуцка і Салігорска, Рабкора і Чырвонага Берага, Ялізава і Градзянкі.

Правялі мадэрнізацыю
абсталявання
на асобных трансфарматарных падстанцыях, своечасова займаемся прафілактыкай і г.д. — карацей, робім многа чаго, каб энергазабеспячэнне на чыгунцы было надзейным. Не забываючыся, безумоўна, трымаць на кантролі і станоўча вырашаць пытанні паляпшэння ўмоў працы і адпачынку сваіх людзей. Якія ў абсалютнай большасціінжынер па тэхдакументацыі Алена Кулеўская, электрамеханік Міхаіл Міхадзюк, электраманцёры Аляксандр Доўгаль і Леанід Варабей і другіяпрацуюць на «выдатна”. Так што за зробленае нам не сорамна.

Сяргей ЗАЙЦАЎ,

начальнік Асіповіцкага раёна
кантактнай сеткі:

Наш калектыў удвая меншы — 16 чалавек. Абслугоўваем 70 кіламетраў разгорнутай даўжыні кантактнай сеткі на ўчастку АсіповічыТалька, забяспечваем надзейнае электразабеспячэнне ланцугоў СЦБ, вонкавае асвятленне станцый, прыпыначных пунктаў і пераездаў, вырубаем прасекі ўздоўж ліній, мяняем правады, ізалятары, фіксатары, асвятляльныя лямпы і іншае. Прымаем актыўны ўдзел у мантажы кантактнай сеткі па станцыі Асіповічы-1, шмат чаго робім на ўчастку да Жлобіна і г.д. Для выпраўлення пашкоджанняў на лініі без заняцця перагонаў і пуцей станцыіінакш кажучы, без адмены электрацягнікоў — скарыс-тоўваем
спецмашыну з усім неабходным

Свае абавязкі належным чынам выконваюць усеразумеюць, што ад кожнага залежыць своечасовае сканчэнне работ па электрыфікацыі ўчастка і пуску электрычкі да Бабруйска. І нашы людзіякраз галоўнае багацце. Старшы электрамеханік Георгій Дамарад, напрыклад, працуе з 1975 года, вопыт мае вялікі, таму зараз апякаевучыць маладых спецыялістаўэлектраманцёраў Аляксея Радчанку і Сяргея Кірыенку. На добрым рахунку машыніст Васіль Аўдзееў, вадзіцелі Андрэй Плятко і Андрэй Рошчын, механік па тэхдакументацыі Дзмітрый Віцянкоў, электраманцёр Васіль Дрэнь. Ну, а калі ёсць добрыя кадры, дык і справы ідуць на лад,
правільна?

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем