Асіповіцкі завода жалезабетонных канструкцый: экскурсія па РМУ

“Прадукцыя рамонтна-механічнага ўчастка № 1
сёння запатрабавана на ўнутраным рынку. Гэта добра разумеюць рабочыя і з
адказнасцю ставяцца да выканання планавых заданняў”, — так ахарактарызаваў
дырэктар Асіповіцкага завода жалезабетонных канструкцый Уладзімір Юкоўскі работу
аднаго з лепшых цэхаў узначальваемага прадпрыемства.

Ад прахадной да месца размяшчэння РМУ хвілін 10
хадзьбы. За гэты час перад вачыма прадстае амаль уся тэрыторыя завода. На ёй пануе
парадак. Сюды-туды снуюць машыны і трактары, якія нешта падвозяць і адвозяць,
загружаюць і выгружаюць, шумам адгукаецца эстакада…

Вось і патрэбнае збудаванне. З выгляду —
унушальнае па памерах. За цяжкімі металічнымі дзвярыма некалькі адміністрацыйна-бытавых
пакояў, у адным з іх — кабінет начальніка Сяргея Санковіча.

— Сяргей Уладзіміравіч, тэлефануюць з Баранавіч,
просяць аб пастаўках, — заклапочана гаворыць з парога мужчына гадоў трыццаці
пяці.

— Трэба адгружаць, ёсць жа гатовае. Папрацуем
больш напружана — і з астатнімі заказамі справімся. Дрэнна, калі няма попыту, а
калі прадукцыя ідзе, як кажуць, з колаў, то гэта ж і план, і зарплата, —
спакойна гаворыць Санковіч.

— Настрой, бачу, самы аптымістычны. Без справы —
ні хвіліны? — пытаюся.

— Па іншаму нельга, калі хочаш быць на плыву.
Выпускаемая прадукцыя разыходзіцца “на ўра”. Заводу ўдалося заняць патрэбную
нішу на рынку. Калі раней у будаўніцтве перавагу аддавалі жалезабетону, то
цяпер усё большым попытам карыстаюцца металаканструкцыі. Наш цэх і будаваўся
прыкладна гадоў 20 таму для вырабаў металаформ, пры дапамозе якіх на свет
з’яўляліся розныя жалезабетонныя рэчы. Аднак быў час, калі перабоі з цэментам
застаўлялі прастойваць, таму начальства прыняло правільнае рашэнне — наладзіць
выпуск вырабаў з металу. I як у дзясятку трапілі. Напачатку з канвеера
сыходзілі не надта цяжкія ў тэхналагічным плане лесвічныя пляцоўкі, металічныя
дзверы і іншае. Заказы бралі ў будаўніча-мантажных цягніках, з якімі і зараз
працуем. Iм наша прадукцыя прыйшлася даспадобы. Заяўкі пачалі прыходзіць не
толькі з Магілёва, але і з другіх абласных гарадоў. I калі раней даведзеная планавая
лічба складала тон 20 у месяц, то зараз павялічылася ў 5-6 разоў. Калектыў
таксама вырас — гэта ўжо 60 кваліфікаваных работнікаў. У асноўным — слесары і
электрагазазваршчыкі. Iм пад сілу любая складаная работа.

— Над чым працуеце зараз?

— Выконваем заказ для Брэсцкага
будаўніча-мантажнага цягніка — збіраем ферму для будаўніцтва буйнога
памяшкання. Вага адной такой штуковіны — 1,6 тоны.

Каб паглядзець, што гэта такое, накіроўваемся ў
цэх. Там дружна кіпіць работа, кожны займаецца сваёй справай. Падыходзім да
аднаго з працаўнікоў.

— Гэта майстар цэха Сяргей Мельнік. Яго
падначаленыя зараз якраз і заканчваюць зборку фермы. Работа патрабуе
максімальнай увагі і акуратнасці. Прыемна, што з ёй удала спраўляюцца
электрагазазваршчык Вадзім Тарэлка, слесары Сяргей Кірдун, Сяргей Кургановіч,
Уладзімір Русаковіч, Віктар Ундозераў, маладыя рабочыя Ігар Дубіна, Андрэй
Пацкевіч, Андрэй Гараўскі, Андрэй Шведаў. Дарэчы, ён— выпускнік нашага ліцэя.

— На заводзе працую ўжо тры гады, — гаворыць
хлопец. — Падабаецца, што маладым давяраюць, старэйшыя перадаюць вопыт. Мы —
адна каманда. Ды і заробкі нядрэнныя.

— Але гэта яшчэ не канчатковы варыянт, які будзе
накіраваны заказчыку, — паказвае рукой на вялікую махіну пад назвай “ферма”
Сяргей Уладзіміравіч. — Выраб трэба пакрыць цынкам. Прычым самі такое дзеянне
не выконваем, а накіроўваем у Рэчыцу. Пасля вяртаем назад для дапрацоўкі, а ўжо
тады адпраўляем непасрэдна па заяўцы. Як бачыце, працэс не зусім просты.

— Акрамя гэтага, што яшчэ робіце?

— Колькі відаў прадукцыі выпускаем — складана
падлічыць, — працягваючы “экскурсію” па ўчастку гаворыць Санковіч. —
Усё залежыць ад паступаемых заказаў. У мінулым годзе, напрыклад, наладзілі
вытворчасць рэгеляў для электрыфікацыі чыгункі. Упершыню яны з’явіліся ў
Ждановічах, у пачатку года — у Татарцы, праз якую будзе хадзіць электрацягнік
да Жлобіна. Зараз збіраем рэгелі для Брэста. Працуем у дзве змены.

— Абсталяванне аднаўляеце?

— Па меры магчымасці. Хацелася б набыць
плазменную рэзку. Патрэбна новая гільяціна для металу, а то старой ужо 20
гадоў. Не перашкодзіў бы яшчэ адзін лістагібны станок. Ды і наогул варта б
цалкам аднавіць станочны парк…

Пакуль вялася размова, наступіў тэхналагічны
перапынак, і рабочыя выйшлі на вуліцу, каб падыхаць свежым паветрам.
Накіроўваемся на дваровую пляцоўку і мы. Там — магутны кран, які займаўся
выгрузкай гатовай прадукцыі, вернутай з гарачага цынкавання. Непадалёк ляжалі
тыя самыя фермы — чакалі свайго часу, каб трапіць на канчатковае месца
прызначэння — будаўнічую пляцоўку. Назіраць за зладжаным рабочым працэсам
прыемна. Відаць, што кожны з працуючых адчувае сваю значнасць і ўпэўненасць у
заўтрашнім дні. А гэта вельмі важна!

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем