Прыемную навіну для РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод” прынеслі падведзеныя вынікі штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю Магілёўскай вобласці па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2011 год: адзначана станоўчая работа прадпрыемства ў гэтым кірунку.
Як расказала інжынер па ахове працы Людміла Падцярэба, добрым вынікам спрыяе комплексны падыход да праблемы і абавязковае выкананне на працягу шэрагу гадоў запланаваных мерапрыемстваў па стварэнні бяспечных умоў работы, якія, дарэчы, з’яўляюцца дадаткам да калектыўнага дагавора.
Што было канкрэтна зроблена ў мінулым годзе, каб людзям на прадпрыемстве працавалася больш камфортна? Заменены шэраг аконных праёмаў, выкананы частковы рамонт даху, уведзены ў дзеянне новыя хлебапякарная печ і 3 адзінкі абсталявання на булачнай лініі, набыты 3 аўтамашыны, устаноўлены 4 новыя сістэмныя блокі і маніторы, усе працаўнікі цалкам забяспечаны спецадзеннем, адноўлены тэматычныя стэнды па ахове працы і многае іншае.