Асіповіцкі кансервавы завод: на канвееры — яблыкі і агуркі

30 тон яблыкаў закуплена сёлета ААТ
«Асіповіцкі кансервавы завод” для перапрацоўкі. Гэтая
садавіна будзе набывацца і далей па меры неабходнасці на працягу ўсяго сезона.

Акрамя традыцыйных найменняў у пераліку
выпускаемай прадпрыемствам прадукцыі — яблычнага павідла і пюрэ — днямі сыдзе з
канвеера першая партыя яблычных нектараў з мякаццю. Новы прадукт мае шэраг
прыярытэтаў. Па-першае, ён вырабляецца без кансервантаў на аснове свежага
яблычнага пюрэ з дапамогай гамагенізатара — апарата, які выкарыстоўваецца для
стварэння аднароднай стабільнай сумесі. Гэтая ўстаноўка была закуплена раней —
прыйшоў час яе актыўна задзейнічаць. Па-другое, навінка мае меншы кошт у
параўнанні з іншымі відамі нектараў, бо выпускаецца з мясцовай сыравіны.

Заўсёды ў гэты час у цэнтры ўвагі кансервавага
завода гародніна. Ужо сёлета з канвеера сышло 20 тысяч 3-літровых слоікаў з
кансерваванымі агуркамі. Зараз прадпрыемства рыхтуецца да ўдзелу ў тэндары на
пастаўку пагранічным войскам марынаваных агуркоў, буракоў, капусты, морквы.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем