Асіповічы сельскагаспадарчыя: работ хапае і зімой

Ад 2013 года ў сельскай гаспадарцы раёна чакаецца многа пазітыўных перамен. У жывёлагадоўлі закладваўся для гэтага надзейны падмурак на працягу не аднаго месяца: паўсюдна была разгорнута і актыўна працягваецца зараз рэканструкцыя ферм.

Будаўніцтва новых сельгасаб’ектаў пастаянна на кантролі ў старшыні райвыканкама Пятра
Шукаловіча, таму н
аведванне ферм ужо даўно стала абавязковым пунктам у яго раскладзе работы. Вось і пазаўчора кіраўнік раёна пабываў на будаўнічых пляцоўках калгасаўНовы шлях”, “Лапічы” і філіялаБелшынаагра” ААТБелшына”. Дарэчы, у апошнім сельгаспрадпрыемстве будаўніцтва вядзецца па сваім адметным плане: побач з новай робатызаванай фермай узводзяцца памяшканні для вырошчвання рамонтнага маладнякуменавіта такая вытворчая неабходнасць у гаспадаркі. Будоўля ажыццяўляецца за ўласныя сродкі ААТБелшына”. Кошт аб’екта ў бягучых цэнах    31 мільярд 500 мільёнаў рублёў, з якіх на сёння ўжо асвоена больш за трэць.

***

Пад яравую сяўбу ў раёне запланавана ўнесці 215 тысяч тон арганікі. Актыўна вядуцца работы па яе нарыхтоўцы і вывазе ў філіялеБелшынаагра” ААТБелшына”, калгасахЧырвоны ўдарнік” іНовы шлях”. У гэтых гаспадарках, дарэчы, і самыя вялікія заданні — 50.500, 25.500 і 19.500 тон адпаведна. Сур’ёзныя аб’ёмы па арганіцы патрабуюцца і ўАвангардзе” 26.500. На сёння ў сельгаспрадпрыемствах ужо назапашана больш за 113 тысяч тон, у тым ліку каля 98 тысяч вывезена на палі і больш за 30 — унесена. Пакуль не было снегавога покрыву, падкарміць раллю гноем, які, дарэчы, утрымлівае азот, калій, кальцый, магній, фосфар і іншыя карысныя мікраэлементы, паспелі самыя руплівыя гаспадары. I яны не прагадаюць: угнаенне пад яравую сяўбу сапраўды лепш уносіць з восеніправядзенне гэтай працэдуры вясною прыводзіць да затрымкі тэрмінаў палявых работ, пераўшчыльненню глебы, што ў сваю чаргу ўплывае на будучы ўраджай.

Днямі СВККалгасЛапічы” наведаў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, які разам з іншымі пытаннямі азнаёміўся і з транспарціроўкай арганічных угнаенняў на палеткі. У гаспадарцы, як адзначыў кіраўнік сельгаскааператыву Мікалай Аляшкевіч, справы ідуць нядрэнна: ужо нарыхтавана 6.500 тон з 10.500 запланаваных, у тым ліку вывезена 6.000 і 3.100 унесена. А вось калгасамКарытнае”, “Каўгарскі” іЯсень” у гэтым плане трэба абавязкова прыбавіць.

Последние новости

Общество

Действия субъектов хозяйствования для обеспечения исполнения обязанностей по использованию электронных накладных и подачи сведений в программный комплекс «Система прослеживаемости товаров»

22 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 22 июля для всех знаков зодиака

22 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предлагает Самарской области России создавать совместные предприятия

21 июля 2025
Читать новость
Общество

С 4 августа Беларусбанк вводит новые меры безопасности для защиты клиентов

21 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси интересен опыт Самарской области в ракетостроении и самолетостроении 

21 июля 2025
Читать новость
Здравоохранение

Здоровое питание: мифы и реальность

21 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем