Асіповіччына: зімовыя клопаты

Маразы па-сапраўднаму выпрабоўваюць, як
розныя арганізацыі і прадпрыемствы гатовы да складанасцей надвор’я. Нямала
клопатаў ужо паспеў нарабіць снег. Гэтае пытанне не маглі не закрануць і на
сельгаснарадзе ў пятніцу, бо своечасова расчышчаныя дарогі — неабходная ўмова
для нармальнай жыццядзейнасці не толькі сельгаспрадпрыемстваў, але і населеных
пунктаў у цэлым. Апошнім часам частымі сталі званкі ад вяскоўцаў з просьбай
расчысціць вуліцы: да кагосьці не змагла д
аехаць хуткая дапамога і медыку давялося
дабірацца да хворага пешшу, не ўсюды без складанасцей праходзіць школьны
аўтобус, а дзесьці трэба расчысціць дарогу, каб выправіць чалавека ў апошні
шлях. Словам, прычын для зваротаў хапае. Да камунальнікаў, якія таксама
прысутнічалі на сельгаснарадзе, была выказана просьба аператыўна спраўляцца з
рас-чысткай дарог. Садзейнічаць у гэтым павінны і калгасы: калі службы і
прадпрыемствы працуюць зладжана, праблемы вырашаюцца хутка.

На “форму-24” запрашаліся не толькі
кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, але і брыгадзіры ферм, якія дапусцілі
адставанне ў вытворчасці прадукцыі, і розных карысных парад па арганізацыі
работы можна пачуць нямала. Абмеркаванне вынікаў работы ў жывёлагадоўлі
начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Поклад распачаў з дысцыпліны на фермах.
Асабліва праблемны момант — вячэрняя дойка: звычайна ні спецыялістаў, ні
кіраўніцтва гаспадаркі ў гэты час на ферме не знойдзеш. Ды калі яны і бываюць
на жывёлагадоўчым аб’екце, то комплексна работу ажыццяўляе далёка не кожны. А
варта правесці кантрольную дойку, прасачыць, як жывёла накормлена-напоена,
паглядзець санітарныя ўмовы. Ну а вынікі наведвання з заўвагамі і прапановамі
запісаць у спецыяльны журнал.

Аб плюсах і недахопах расказала намеснік
начальні-ка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Алена Кадуш. Найбольш заўваг было
выказана ў бок СВК “Калгас “Ясень”: хібы ёсць ужо ў самім распарадку дня, не
кажучы пра больш складаныя моманты. Аналагічныя заўвагі тут былі зроблены не
адзін раз, аднак ніякіх дзеянняў, каб вы-правіць недахопы так і не зроблена.

 У
агульным плённым у “малочным” плане лістапад не назавеш: вытворчасць малака
склала 96,9%, а яго рэалізацыя — 94,3. У сярэднім ад каровы надаілі па 331
кілаграму — на 11 менш, чым у адпаведным леташнім перыядзе. У разрэзе
гаспадарак апошні восеньскі месяц выглядаў так: самая высокая вытворчасць
малака была ў калгасах “Лапічы” і “Чырвоны ўдарнік” — 119 і 108% адпаведна,
самая нізкая — у “Каўгарскім” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — 83,1 і
85,1%. Самыя высокія надоі на карову — у “Новым шляху” і філіяле “Белшына-агра”
ААТ “Белшына”. Аднак нельга абмінуць той факт, што ў філіяле былі праблемы з
якасцю здаваемага на перапрацоўчае прадпрыемства малака. Многім гаспадаркам
наогул трэба больш увагі надзяляць менавіта якасці, больш пільна даследаваць
малако на месцы, перш чым дастаўляць на завод, не дапускаць выпадкаў яго
звароту. Кожны такі інцыдэнт будзе расследавацца, і вінаватыя панясуць пакаранне
за нядобрасумленныя адносіны да работы.

Тым не менш, рэзервы ў вытворчасці малака
ёсць на кожнай ферме — узяць хаця б правільны раздой навацельных кароў. Вядома,
што ад гэтага важнага перыяду ў многім залежыць малочная “біяграфія” рагулі. А
даследаванні крыві цялят на імунаглабуліны паказалі, што ім несвоечасова выпойваецца
першая порцыя малозіва. Такія недахопы ў рабоце лёгка выправіць, трэба толькі
не ігнараваць парады раённых службаў.

Калі казаць аб вытворчасці мяса, то лепш
за іншых у мінулым месяцы буйная рагатая жывёла прыбаўляла ў вазе ў “Бярэзіне”
(612 грамаў), “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнні” (610) і “Ясені” (601). Самыя
высокія сярэднясутачныя прывагі свіней у СВК “Калгас “Авангард” — 529 грамаў, а
вось у філіяле “Белшына-агра” гэты паказчык не дацягвае нават да 200 грамаў.

Што новага чакаецца ў бліжэйшай
перспектыве на нашых фермах? Павінны быць абсталяваны лініі аўтаматычнай
раздачы кармоў у калгасах “Ясень”, “Новы шлях”, “Авангард”, “Чырвоны ўдарнік”,
“Каўгарскі” і імя Чарняхоўскага. Гэты крок будзе зроблены ў першую чаргу на
карысць саміх жа гаспадарак. Любыя ўкладанні ў развіццё і мадэрнізацыю ферм
павінны ў хуткім часе абярнуцца прыбаўкамі малака і мяса.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

Лукашенко требует “бурить с умом”, но порой вместо нефти в Беларуси находят воду. Нормально ли это?

22 июля 2025
Читать новость
Общество

Дети, гуляющие в Сети. Опасности, с которыми ребенок может столкнуться в интернете

22 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 14 по 20 июля

22 июля 2025
Читать новость
Общество

Можно ли сжигать мусор на приусадебном участке?

22 июля 2025
Читать новость
Общество

Турнир по быстрым шахматам провели в воскресенье в Осиповичском ШШК “Дебют”

22 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Белшина” — 0:4

22 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем