Асіповіччына: на кантролі — будаўніцтва ферм

Ва ўсіх гаспадарках, якія былі забяспечаны крэдытнымі сродкамі на рэканструкцыю малочнатаварных ферм, зараз у асноўным работы вядуцца на даільнамалочных блоках. Так, на МТФ у Лучыцах СВК «Калгас «Авангард” ужо ставяцца ўнутраныя перагародкі для асобных памяшканняў, якіх, дарэчы, на базе блока будзе больш за 2 дзясяткі. Гэта кабінеты ветурача, заатэхніка, загадчыка фермы, участкі прафілактыкі і лячэння жывёлы, ветапрацоўкі, асемянення, ветэрынарная аптэка, шэраг бытавых пакояў і
непасрэдна зала, дзе будзе ўсталявана сучаснае абсталяванне для даення кароў.

Завершаны дах даільнамалочнага блока і ў СВК «Калгас «Каўгарскі”, цяпер манціруюцца сэндвіч-панэлі на
тарцы, распачынаюцца работы па
ўстаноўцы перагародак. Да мантажу сэндвічпанэляў у бліжэйшы час прыступяць і на новабудоўлі ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” ў
Забалацці. Даільнамалочным блокам заняты будаўнікі і ў «Новым
шляху”.

Якраз узгаданыя сельгасаб’екты на бягучым тыдні і наведаў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Кіраўнік раёна зрабіў асобныя заўвагі, а ў агульным ходам работ застаўся
задаволены
:
адчуваецца зладжаная дзейнасць.

Як паведамілі ў Асіповіцкім УКВП «Капітальнае будаўніцтва”, актыўна завозяцца матэрыялы для мантажу даільнамалочнага блока і ў калгасах «Чырвоны ўдарнік” і «Бярэзіна”. Сельгаспрадпрыемствы імкнуцца даставіць на будпляцоўкі матэрыялы, за якія ўжо ўнесены сродкі, забяспечваючы сабе фронт работ на надыходзячы вясновы перыяд.

Последние новости

Общество

О покупке аккаунтов в онлайн-играх

4 октября 2025
Читать новость
Актуальнае

Гороскоп на 4 октября для всех знаков зодиака

4 октября 2025
Читать новость
Власть

Один евро на цыпленке. Лукашенко доложили об импортозамещении в птицеводстве

3 октября 2025
Читать новость
Власть

«Ниже нельзя!» Лукашенко призывает закрепиться на уровне урожая зерновых этого года

3 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил шире внедрять перепелиные яйца в школьное меню

3 октября 2025
Читать новость
Образование

2 октября в Осиповичах состоялось торжественное мероприятие, посвященное Дню учителя

3 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем