Асіповіччына: крэдытныя лініі будуць адкрыты

Пытанне атрымання сродкаў на працяг будаўніцтва ферм і стала асноўным на нарадзе, якая прайшла пазаўчора з 
удзелам старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча, кіраўніцтва Асіповіцкага УКВП «Капітальнае будаўніцтва” і гаспадарак раёна, работнікаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Зараз сельгас—прадпрыемствы актыўна заняты падрыхтоўкай патрэбных дакументаў, складаннем бізнес—планаў, якія трэба будзе прадставіць у банкі для
адкрыцця крэдытных ліній.

Філіял ААТ «Белаграпрамбанк”
выдаткуе фінансавыя сродкі се
льгаскааператывам «Авангард”, «Новы шлях”, «Каўгарскі”, «Карытнае” і ААТ «Асіповічыагра—прамтэхзабеспячэнне”, а ЦБП № 722 філіяла № 703 ААТ «Беларусбанк” — калгасам «Бярэзіна”, «Чырвоны ўдарнік”, «Лапічы”, «Ясень” і імя Чарняхоўскага, філіялу «Белшына—агра” ААТ «Белшына”. Кожны калектыў атрымае па 2 мільярды 825 мільёнаў крэдытных сродкаў. Гэтага дастаткова, каб будаўніцтва з надыходам вясны
набрала патрэбныя тэмпы.

Што тычыцца ходу работ у гаспадарках, якія да гэтага часу не фінансаваліся,
то зараз ідзе дастаўка буд
аўнічых матэрыялаў для зборкі каркаса даільна—малочнага блока ў «Ясені” і «Чырвоным ударніку”. У названых гаспадарках, як і ў «Лапічах”, на гэтым тыдні пабываў кіраўнік раёна, каб на месцы дэталёва вывучыць сітуацыю па будаўніцтве новых жывёлагадоўчых аб’ектаў.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем