Асіповіччына: будаўніцтва ферм не спыняецца

Нягледзячы на зімовыя маразы, работы па рэканструкцыі ферм у сельгаспрадпрыемствах раёна працягваюцца. Найбольш высокімі тэмпамі яны ідуць у тых гаспадарках, якім была адкрыта крэдытная лінія ААТ «Белаграпрамбанк”: калгасах «Авангард”, «Новы шлях”, «Каўгарскі” і ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Інфармацыя аб ходзе будаўніцтва ў гэтых сельгаспрадпрыемствах ужо не раз размяшчалася на старонках «раёнкі”, а ў лідарах стабільна значыцца «Авангард”, дзе работы вядзе УКП ЖКГ.

Што ў тых сельгаскааператывах, якім крэдыты не былі выдзелены? Як паведамілі ў нашым УКВП «Капітальнае будаўніцтва”, у СВК «Калгас «Бярэзіна” ўжо зманціраваны каркас і дастаўлены металапрофіль на кароўнік, зроблена 80% прагонаў пад дах, забетаніравана тры чвэрці падлогі. Цалкам заліты падмурак пад даільна—малочны блок, зараз вядзецца мантаж яго каркаса, для чаго завезены паўрамы і палова сценавых панэляў. На ранейшым узроўні будоўля ў калгасе імя Чарняхоў—скага і «Чырвоным ударніку”: зманціраваны каркасы кароўнікаў з панэлямі, ёсць падмуркі пад паўрамы даільна—малочных блокаў. У першай гаспадарцы прагоны пад дах зроблены на 85, у другой — на 10%. У СВК «Калгас «Лапі—чы” цяпер устанаўліваецца светапразрысты ліхтар на даху кароўніка, набыты металапрофіль для накрыцця гэтага памяшкання, а вось пра даільна—малочны блок гаварыць яшчэ рана. Апошнюю пазіцыю ў будаўнічым «рэйтынгу” па—ранейшаму займае «Ясень” — тут пакуль гатовы толькі падмурак і сабрана некалькі каркасаў для мантажу кароўніка.

Рэканструкцыя малочнатаварных ферм
— паст
аянны клопат не толькі для гаспадарак і будпрадпрыемстваў, якія задзейнічаны ў гэтай маштабнай справе, але і для кіраўніцтва раёна. Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч рэгулярна бывае на пляцоўках, дзе ўзводзяцца новыя сельгасаб’екты: неабходна валодаць усёй інфармацыяй, каб пры неабходнасці своечасова дасканала дапамагаць вырашаць узнікаючыя
праблемы.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем