Асіповіччына: беражлівасць па-чыгуначнаму

Аб’яўленне 2013 года Годам беражлівасці можна лічыць
чарговым этапам рэалізацыі Дырэктывы кіраўніка краіны № 3 «Эканомія і
беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”.

Для чыгуначнікаў рацыянальнае расходаванне рэсурсаў,
скарачэнне страт і павышэнне эканамічнай эфектыўнасці дзейнасці заўсёды лічыліся
прыярытэтамі, таму дзейнасць у гэтых накірунках вялася сістэмна і прадумана да
дробязей. Тым больш цікава, ці ўдалося знайсці нейкія дадатковыя рэзервы
эканоміі прадпрыемствам асіповіцкага чыгуначнага вузла.

Чыгуначная станцыя бачыць асноўную перспектыву ў скарачэнні
расходаў ад удасканалення лагістычных схем пры ажыццяўленні перавозак і
фарміраванні саставаў дальняга следавання, што павінна павысіць прапускную
здольнасць вузла і дазволіць адпраўляць грузавыя цягнікі з большай, чым сёння,
колькасцю вагонаў.

Чакаемы памер эканоміі — 30,1 мільёна рублёў.

Для вагоннага дэпо галоўнай падзеяй у кантэксце Года
беражлівасці стане ўвядзенне ў эксплуатацыю дзвюх нізкатэмпературных
геліяўстановак, з дапамогай якіх плануецца забяспечваць бытавыя памяшканні і
сушылкі для спецадзення гарачай вадой.

Сонечныя калектары, сукупны кошт якіх складае каля 27
мільёнаў рублёў, плануецца зманціраваць на даху дэпо і ўключаць у перыяд з
красавіка па кастрычнік. У гэты час атрыманая ад сонца энергія можа практычна
цалкам задаволіць патрэбы вагонарамонтнікаў у гарачым водазабеспячэнні.

Лакаматыўнае дэпо мае намер змагацца за эканомію адразу па
некалькіх накірунках.

Першы — патрабуючы найбольшых матэрыяльных укладанняў —
мадэрнізацыя тэхналагічнага абсталявання і перавод сістэмы асвятлення ў цэхах
рамонту і на ўчастку тэхабслугоўвання лакаматываў на энергазберагаючыя лямпы.
Дзеля гэтага плануецца выдаткаваць немалыя сродкі — каля 480 мільёнаў рублёў,
аднак чакаецца, што ўкладан-ні акупяцца на працягу 4-5 гадоў. Такі тэрмін
абарачэння грошай лічыцца цалкам прымальным з пункту гледжання эфектыўнасці
інвестыцый.

Што тычыцца традыцыйнай для лакаматыўшчыкаў барацьбы за
эканомію дызельнага паліва, то сёлета яе фінансавым эквівалентам павінны стаць
800 мільёнаў рублёў. Большая частка ўражваючай су-мы атрымаецца з-за пераводу
на электрацягу лініі Асіповічы-Жлобін.

Ну і, нарэшце, каля 12 мільёнаў плануецца сэканоміць ад
ужывання пры рамонце лакаматываў адноўленых вузлоў і дэталей.

Асіповіцкі раён электразабеспячэння РУП «Магілёўскае
аддзяленне Беларускай чыгункі” пакуль не можа дакладна вызначыць свой уклад у
рэалізацыю патрабаванняў Года беражлівасці. Але гэта не азначае, што ён будзе
нязначны. Хутчэй — наадварот: электрыфікацыя лініі Асіповічы-Жлобін абяцае,
акрамя значнага змяншэння аб’ёмаў — і, адпаведна, кошту — спажытага дызельнага
паліва, яшчэ і шматмільённае скарачэнне экалагічных падаткаў, якія выплачваюцца
аддзяленнем за забруджванне паветра шкоднымі выкідамі.

А вось дыстанцыі сігналізацыі і сувязі штосьці сэканоміць
сёлета наўрад ці атрымаецца. Гэтае структурнае падраздзяленне таксама
задзейнічана ў праекце электрыфікацыі лініі Асіповічы-Жлобін, і, паколькі яго
работнікі займаюцца мантажом ды наладкай профільнага абсталявання на ўсім
участку абслугоўвання, аўтатранспарту прадпрыемства неабходна штодзень
перавозіць мантажнікаў і іншых спецыялістаў на дастаткова далёкую адлегласць ад
Асіповіч. Пакуль яшчэ немагчыма вызначыць, на колькі ўзрастуць выдаткі ў
параўнанні з мінулым годам, аднак у дадзеным выпадку іх рост — гэта безумоўны
плюс: чыгунка — адзіны механізм, і ў дадзеным выпадку страты аднаго з
падраздзяленняў дадуць магчымасць зменшыць выдаткі айчыннай транспартнай
сістэмы ў цэлым.

Последние новости

Актуальнае

Гороскоп на 4 октября для всех знаков зодиака

4 октября 2025
Читать новость
Власть

Один евро на цыпленке. Лукашенко доложили об импортозамещении в птицеводстве

3 октября 2025
Читать новость
Власть

«Ниже нельзя!» Лукашенко призывает закрепиться на уровне урожая зерновых этого года

3 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил шире внедрять перепелиные яйца в школьное меню

3 октября 2025
Читать новость
Образование

2 октября в Осиповичах состоялось торжественное мероприятие, посвященное Дню учителя

3 октября 2025
Читать новость
Образование

Сохраните свое сердце молодым! В Цельской СШ прошла встреча с ветеранами педагогического труда

3 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем