Адзін рабочы дзень. ЯКІ ЁН?

З дырэктарам завода жалезабетонных канструкцый Уладзімірам ЮКОЎСКІМ сустракаюся не ўпершыню. Прычына для чарговай гутаркі прыемная: завод, як і ў 2010 годзе, сярод лідараў раёна па выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. За кіраўніком стаіць амаль паўтысячы чалавек, якія неабыякава адносяцца да заўтрашняга лёсу роднага прадпрыемства і ганарацца, што працуюць на ЗЖБК.

Каб дабіцца эканамічнага поспеху, трэба многа працаваць. А яшчэ — думаць, аналізаваць, прымаць смелыя і правільныя рашэнні. Плюс, мець каманду аднадумцаў крэатыўных, творчых, амбіцыёзных, гатовых да выканання любых складаных задач.
Як жа будуе стратэгічную палітыку Уладзімір Рыгоравіч штодня?
Звычайная рабочая змена пачынаецца роўна а восьмай гадзіне, але да гэтага часу дырэктар паспявае аб’ехаць усю тэрыторыю плошчай у 13 гектараў: трэба валодаць сітуацыяй на ўсіх вытворчых аб’ектах. Першы пункт прыпынку — былы цэх
БУ-2, які некалькі месяцаў таму прынялі на баланс завода. Там наладзілі выпуск папярэчын даўжынёй у 40 метраў, і, здаецца, працэс ідзе нядрэнна — пад 100 тон прадукцыі ў месяц.
Далейшы шлях пралягае ўздоўж чыгуначных пад’язных пуцей. Як з пагрузкай-разгрузкай? Ага, цэмент прыйшоў, значыць, прастою не будзе, прычын для хвалявання няма.
Пакінуўшы машыну каля ўваходу ў адміністрацыйнае памяшканне, Юкоўскі накіроўваецца ў дыспетчарскую, дзе сабраліся майстры, начальнікі цэхаў, галоўныя спецыялісты на штодзённую планёрку. Кожнае падраздзяленне дакладвае аб выніковасці мінулага рабочага дня, ставіць планы на сёння.
— Ёсць праблема? Што ж, абмяркуем разам, пашукаем выйсце. Дзякуй Богу, нягледзячы на маразы, працуем у штатным рэжыме, адхіленняў ад графіка няма — і гэта галоўнае.
Праз паўгадзіны — у сябе ў кабінеце. Назбіралася багата рознай карэспандэнцыі, трэба разабрацца, распісаць. На 10 раніцы запланавана нарада са спецыялістамі па зарплаце за студзень — трэба сабрацца з думкамі, яшчэ раз паглядзець на лічбы. А тут — званкі. І на тым канцы провада кожны чакае станоўчага вырашэння пытання. Голас дырэктара спакойны, упэўнены, без залішняй нер-вознасці.
— Так-так, дзякуй. Сёння не атрымаецца, прабачце, не завялася машына — вялікі мароз. Не хвалюйцеся. Дагавор застаецца ў сіле.
Званкі паступаюць зноў і зноў. Ад кліентаў. З розных куткоў Беларусі. Прадукцыя запатрабавана. Але, на жаль, надвор’е ўнесла адпаведную лепту. Прыходзіцца карэкціраваць работу некаторых цэхаў.
Выдалася вольная хвілінка, пытаюся, на колькі гадзін наводзіцца раніцай будзільнік.
— Ды ні на колькі. Роўна ў 6.30 я ўжо на нагах. Прывычка выпрацавалася з гадамі. Жонка гатуе лёгкі сняданак — і на завод. А вось абед, як кажуць, па-каралеўску, дамашні. Як праводжу вечар? Ды па-рознаму. Колькі часу ідзе на догляд невялікай гаспадаркі. Учора, напрыклад, правяраў бульбу ў падвале, рэгуляваў падачу цяпла, каб не змерзла. Затым уладкаваўся каля тэлевізара — люблю спартыўныя праграмы. Газета або іншы раз добрая кніга перад сном. Іншы раз выбіраюся ў більярд пагуляць. Адбой? Як калі…
Уладзімір Рыгоравіч паглядае на гадзіннік, стрэлкі на якім падабраліся да 10. Званок сакратару: “Запрашайце людзей”. У кабінет уваходзіць чалавек 20. Без мітусні, без лішняй гаворкі займаюць свае месцы.
— Падвядзём вынікі работы за студзень і абмяркуем план на люты, які, па ўсім відаць, будзе нялёгкі. У цэлым за месяц спрацавалі нядрэнна, выйшлі на лічбу 11 мільярдаў 522 мільёны. Вытворчасць бетону трошкі горшая, чым за снежань, але на гэта ёсць прычыны. Цеплаэнергія на ўзроўні. Нядрэнна працуе РМУ.
Называюцца лічбы і па іншых падраздзяленнях.
— Самая нізкая зарплата па зводу – 2,5 мільёна, самая высокая — 3,4, сярэдняя — 3,027. Надалей будзем глядзець. У кліентаў доўг перад заводам 4 мільярды. Разлічацца — здымуцца і нашы праблемы. Пытанні ёсць?
Для таго і сабраліся, каб вырашыць хвалюючае, таму — кожны са сваім.
— Народ цікавіцца, ці бу-дзе 13-я? — гэта адзін з начальнікаў цэха.
— У плане ёсць. Канчатковае рашэнне павінен прыняць трэст. Самі мы гатовы яе выплаціць, прычым без асаблівых цяжкасцей.
— Гледзячы на загрузку, мароз і іншыя абставіны, што нас чакае далей?
— З людзьмі трэба гаварыць. Безумоўна, без аб’ёмаў і зарплаты не будзе. Па шпале — загрузка цалкам, па металаканструкцыям — таксама, арматурны — цяжкавата, але не безнадзейна. У бліжэйшыя 2-3 дні матэрыялы падвязём. Разумею рабочых: 1-2 машыны адгрузкі замест 50 у летнюю пару… Папрацуем на склад, прыйдзе час — рэалізуем тавар без праблем. Калі чалавек без работы, пераводзьце ў іншы цэх. Людзі павінны працаваць, каб адчуваць упэўненасць у заўтрашнім дні.
Яшчэ некалькі вытворчых пытанняў — і нарада закончана. У дырэктара ж напера-дзе — безліч неадкладных спраў. I кожная патрабуе канкрэтнага вырашэння, ад якога будзе залежаць, якім чынам прадпрыемству рухацца наперад…

Последние новости

Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа

27 августа 2025
Читать новость
Общество

На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 августа для всех знаков зодиака

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем