Адным маршрутам са старшынёй

Калгасны
дзень, нават восеньскі, вельмі шматгранны. І ўключае ён у сябе шмат розных кампанентаў, узаемасувязей, падзей вялікіх і малых. У ім ёсць усёі што натхняе, і што засмучае. Давайце ж разам
паглядзім, як гэты дзень
праходзіць, напрыклад, у СВК «Калгас «Лапічы”, далучыўшыся да
звыклага для старшыні гаспадаркі маршруту.

Пасадка саду

Сад
у «Лапічах” якраз тое, што радуе і кіраўніка Мікалая Аляшкевіча, і агранамічную службу. Ён раскінуўся ўжо на 33 з паловай гектарах. Цяпер многія
паляводы, жывёлаводы і спецыялісты займаюцца
пасадкай новых
саджанцаў позніх гатункаў, якія закуплены ў чавускім гадавальніку ААТ «Дусен”. Каб павялічыць плошчу на запланаваныя  4 гектары,
трэба пасадзіць 2.700 маладых яблынек. Зразумела, гэта немалы аб’ём работы: для кожнага дрэўца трэба не толькі выкапаць ямку, але і падрыхтаваць апору, каб надзейна яго замацаваць. Правільны догляд за садам, які арганізавалі галоўны аграном Кацярына Максімюк і аграномсадавод Кацярына Ігнатава, дае
свой плён.

Бясспрэчна,
кошт яблыкаў увосень і вясною значна адрозніваецца. Зараз гаспадарка, спадзеючыся на перспектыву мець большую выгаду, плануе правесці рэканструкцыю пладасховішча, дзе можна будзе захоўваць      220 тон яблыкаў. Каштарыс павінен быць
зроблены ўжо да 1 снежня.

 Ну а паўтоны вітаміннай прадукцыі даставілі ў Лапіцкую СШ у якасці шэфскай дапамогі. Тым больш, што тут вучацца і дзеці калгаснікаў.

Палявыя работы

З
пэўнымі складанасцямі ідзе ўборка кукурузы на зерне, якой было пакінута 30 гектараў. Прычынапераўвільготненасць палёў, зза чаго камбайн проста грузне. Засталіся літаральна лічаныя, але, мабыць, самыя цяжкія гектары. Урадзіла ж культура добразерня дае 73 цэнтнеры на круг, што значна вышэй за агульнараённы паказчык. Кукуруза пойдзе не толькі на ўнутраныя патрэбыяе «Лапічы” таксама прадаюць: з задавальненнем прадукт набывае магілёўскае
прадпрыемства «Сервалюкс” на корм птушцы.

Унясенне
арганікіяшчэ адна важная задача. Значна лепш, калі працэс выконваецца з восені. Пад яравую сяўбу тут плануецца ўнесці 10.500 тон
угнаенняў, якія ўжо
вывезены ад ферм на палі. Напрыклад, у панядзелак за дзень унеслі каля 600 тон арганікі. Асаблівая роля тут механізатара Iвана Краснаўцаваяго аўтапагрузчык мае вялікую запатрабаванасць на
гэтым відзе палявых работ.

Мехдвор і майстэрні

Пастаноўка
калгаснай тэхнікі на захаванне ўжо завершана. Мірна чакаюць свайго часу 3 зернеі 2 кормаўборачныя камбайны, выстраеныя роўнымі радамі розныя прычапныя агрэгаты. Да трактароў асобыя адносіны ім няма калі «адпачываць” нават узімку: падрамантавалісяі ў дзеянне. За якасную «зімоўку” тэхнікі адказвае загадчык майстэрняў Пётр Саламыкін. Ёсць усе падставы меркаваць, што і з «закансерваванай” тэхнікай, і з арганізацыяй работы майстэрні праблем не будзе.

Фермы новая і старыя

Адно
з надзённых пытанняў ва ўсіх гаспадаркахбудаўніцтва ферм. Не выключэнне і СВК «Калгас «Лапічы”, дзе ўжо ўзведзены каркас памяшкання, набыты ўсе неабходныя матэрыялы для даху. Як толькі будзе адкрыта крэдытная лінія, работы зноў набяруць патрэбныя абароты. Ёсць у наяўнасці матэрыялы і для будаўніцтва малочнага блока. Увядзення ў эксплуатацыю новай фермы ў «Лапічах” чакаюць: ёсць патрэба разгружаць
памяшканні для жывёлы.

Наогул,
жывёлагадоўля ў гаспадарцырэч кантрасная. «Малочныя” справы сёлета ідуць нядрэнна: вытворчасць малака за 10 месяцаў склала 109,8% да леташніх паказчыкаў, у кастрычнікунаогул 117,9. Надой на карову з пачатку года — 4.027 кілаграмаў. Не падводзіць і вытворчасць ялавічыны. А вось са свінняміпраблема. Прычын гэтаму старшыня гаспадаркі бачыць некалькі: калгас не можа забяспечыць жывёлу якасным камбікормам зза адсутнасці неабходных сродкаў, само памяшканне свінафермы даўняе і ўстарэўшае, у ім складана падтрымліваць належны мікраклімат. Ды і надта дарагая зараз справавырошчваць свіней. Што далей?
Сітуацыя будзе вырашацца.

Гэта
толькі частка сельгасаб’ектаў, дзе за дзень бывае старшыня. А ёсць і такія, куды трэба наведацца некалькі разоў. I розніцы восеньская
пара ці вясновая, вялікай няма — сельгаспрадпрыемства заўсёды
патрабуе пільнай увагі кіраўніка. I Мікалай Аляшкевіч аддае яе дастаткова, аб чым і сведчаць агульныя вынікі работы
гаспадаркі.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем