13 студзеня адбылася нарада-абмеркаванне вынікаў работы ў сельгасгаліне, якую вёў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Быў закрануты шэраг розных пытанняў, у тым ліку асаблівую ўвагу надзялілі праблемным. Час дыктуе свае ўмовы, і на першае месца зараз выходзіць такі паказчык, як рэнтабельнасць. А гэта значыць, зарплату людзям трэба плаціць за сапраўды выкананую работу. Пётр Яфімавіч рэкамендаваў перагледзець эфектыўнасць працы некаторых спецыялістаў. У прыватнасці, ёсць вялікія нараканні на калгасных лабарантаў. Трэба вырашыць, наколькі мэтазгодна такая адзінка ў гаспадарках, бо нярэдка абавязкі выконваюцца няякасна або не выконваюцца наогул. Аб гэтым зайшла размова ў сувязі з запазычанасцю гаспадарак значных сум малочнаму камбінату, якія браліся для выплаты зарплаты. Варта добра планаваць дзейнасць сельгаспрадпрыемства — гэта дапамагае спрагназаваць далейшае развіццё. Ужо ў бліжэйшы час кіраўнікі гаспадарак будуць абараняць свае бізнес-планы на бягучы год.
З аналізам плюсаў і мінусаў жывёлагадоўлі за 2010 год пазнаёміла першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Алена Кадуш. Пра станоўчыя бакі ўсе ведаюць, таму імкнуліся больш разбірацца з недахопамі. Напрыклад, час ад часу ўзнікаюць праблемы з якасцю малака, яго выпайцы цялятам — нормы перавышаюцца амаль ва ўсіх калгасах. У прынцыпе, прагноз на бліжэйшыя месяцы аптымістычны: кармоў назапашана дастаткова, умовы работы паляпшаюцца. Уздымалася пытанне своечасовага вывазу арганічных угнаенняў. Заўвагу атрымаў старшыня СВК “Калгас імя Чарняхоўскага” Іван Малінок — за ферму ў Дворышчы.
Галоўны ветэрынарны ўрач раёна Ганна Аляхно падрабязна спынілася на выніках зробленых даследаванняў. Аналізы крыві жывёлы паказваюць, што не ўсюды яе кормяць збалансавана. Ёсць магчымасць, улічваючы лабараторныя дадзеныя, палепшыць стан здароўя жывёлы, падабраць аптымальны рацыён кармлення. Кранулі вострае на сёння пытанне ўзнікнення ачагоў шаленства. У чым у некаторай ступені вінаваты самі гаспадаркі: нельга дапускаць наяўнасць бадзяжных жывёл побач з фермамі, што парушаецца ледзь не паўсюдна.
Дырэктар філіяла па Асіповіцкім раёне РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Мікалай Алферчык азнаёміў са станам работы па аднаўленні і захаванні генетычнага патэнцыялу статка. Каб карова своечасова дала добры прыплод, трэба выканаць шэраг умоў па ўтрыманні. І адна з іх — штодзённыя прагулкі. У раёне 74 гурты, з іх выгульваюцца 68. У гэтым плане ёсць заўвагі ў “Бярэзіне”, “Калгасе імя Чарняхоўскага”, “Каўгарскім”. Не ўсюды яшчэ выкарыстоўваецца штучнае асемяненне кароў.
Аб падрыхтоўцы тэхнікі да вясновых работ расказаў галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валянцін Карповіч. У раёне маецца добры арсенал: 18 энерганасычаных трактароў, 16 пасяўных агрэгатаў. Тым не менш, не ва ўсіх гаспадарках рамонт адбываецца належнымі тэмпамі. Пакуль заслугоўваюць крытыкі “Пратасевічы”, “Авангард”, “Чырвоны ўдарнік”.
Нядрэнна ідуць справы ў плане энергазберажэння. Так, за год па сельгаспрадпрыемствах гэты паказчык склаў -16,5% пры заданні-12,5. Ёсць станоўчы вопыт у СВК “Калгас “Лапічы”: тут энергазберажэнне на ўзроў-ні -33%, што склала 133 тысячы кілават-гадзін.
Намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве Ганна Яцко паведаміла, што задачы па падрыхтоўцы да вясновай сяўбы ўжо пастаўлены. З-за таго, што ў мінулым годзе ў раёне атрымаўся, як і паўсюдна, недабор запланаванага ўраджаю, сёлета абавязкова трэба паправіць становішча. Гэтаму павінна спрыяць якасна падрыхтаваная тэхніка і правільнае размеркаванне палёў, выбар аптымальных культур і падбор кадраў для работы на такім адказным участку, як вясновае поле. Варта належную ўвагу надзяліць лугам: ад іх можна мець значна большую аддачу, калі рабіць закладку траў у чыстым выглядзе.
Аб закупе цялят і малака ў насельніцтва расказаў старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік. Нельга дапускаць сітуацыі, каб самім патрэбная выгадная прадукцыя “пайшла” ў іншыя раёны.
Было заслухана кіраўніцтва некаторых “праштрафіўшыхся” гаспадарак. Так, у “Пратасевічах” адзначана зніжэнне і вытворчасці, і рэалізацыі малака, фермы патрабуюць паляпшэння санітарнага стану. За невыкананне прагнозных паказчыкаў давялося трымаць адказ старшыні СВК “Калгас “Каўгарскі” Фёдару Вараб’ю. Сярод неспрыяльных прычын ім названы захворванні жывёлы, недахоп добрасумленных працаўнікоў.
Падвёўшы вынікі, Пётр Яфімавіч паведаміў, што размова будзе працягнута. Шляхі вырашэння праблем знойдуцца толькі тады, калі недахопы не хаваць і разам імкнуцца палепшыць сітуацыю.
Наогул жа стан спраў у сельскай гаспадарцы раёна можна вызначыць так: мы не горшыя, але і не лепшыя. А гэта значыць, што можна — і трэба! — дасягнуць большага.
В Осиповичах почти десятилетие действует секция таеквон-до
6 августа 2025
Здравоохранение
Как получить бесплатную или частично оплачиваемую за счет бюджета путевку в санаторий? Спросили у специалиста представительства МОУ Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению по Осиповичскому району
6 августа 2025
Общество
В Беларуси скорректировали правила дорожного движения. Рассказали, что изменится с 1 сентября
6 августа 2025
Общество
В Осиповичах на улице Октябрьской после длительного ремонта открылось женское отделение городской бани
6 августа 2025
Общество
Гороскоп на 6 августа для всех знаков зодиака
6 августа 2025
Власть
Импортозамещение и рост наукоемкости ВВП. Лукашенко обозначил ключевые направления в работе НАН