Гэтай прафесіі можна пазайздросціць: яна звязана пераважна з пазітывам, бо стварэнне чагосьці новага або аднаўленне былога — заўсёды факт станоўчы.
Камунальнае будаўніча-мантажнае ўнітарнае прадпрыемства “Прамаграбуд” многія жыхары Асіповіччыны ведаюць як былы “Дзяржрэзерв”. Аргані-зацыя перададзена з рэспублі-канскай у камунальную маёмасць Асіповіцкага раёна напрыканцы мінулага года, які, дарэчы, для калектыву быў не горшым: выканана работ на 2 мільярды 315 мільёнаў рублёў, атрымана 118 мільёнаў чыстага прыбытку, рэнтабельнасць склала 5,6%.
Ці прывяло змяненне статусу да перамен у жыцці прад-прыемства? Як высветлілася з размовы з дырэктарам Ігарам Варанчуковым і другімі “прамаграбудаўцамі”, кардынальных змяненняў не адбылося, былы рытм работы не парушаны. Калектыў застаўся той жа, не ўлічваючы натуральнай “бягучасці” кадраў, якая характэрна для любога прадпрыемства, тэхніка — яе каля трыццаці адзінак — таксама. Нязменным застаўся і дэвіз будаўнікоў, які гучыць прыблізна так: “Праз якасць і аптымальныя тэмпы — да сэрца заказчыка”. А за апошніх даводзіцца “змагацца” ў чэснай барацьбе з канкурэнтамі. Выйграе той, хто мацнейшы. Таму адна з галоўных задач прадпрыемства — даказаць, што яно можа быць надзейным партнёрам.
Якія аб’екты “выйшлі з-пад масцярка” работнікаў “Прамаграбуда”? Сёлета, напрыклад, здадзены 4 калгасныя домікі ў Лапічах і 2 — у Вязаўніцы. Наогул, у час дзеяння Праграмы адраджэння і развіцця вёскі ў будаўнікоў была стабільная запатрабаванасць. Зараз жа пошук кампаньёнаў даводзіцца пашыраць. Тут цэніцца рознае супрацоўніцтва, у тым ліку і з прыватнікамі, якое часцей за ўсё тычыцца ўзвядзення гандлёвых кропак. Летась брыгада працавала на будаўніцтве “Сіці-Мола”, а зараз займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі гэтага папулярнага гандлёвага цэнтра. Нярэдка заказчыкі знаходзяцца за межамі раёна. У мінулым годзе брыгада працавала ў Смалявічах — рабілі пункт зарадкі пагрузчыкаў. На гэтым тыдні будаўнікі збіраюцца ў камандзіроўку ў Крычаў — у дагаворы значыцца лакаматыўнае дэпо. Працуюць зараз хлопцы з “Прамаграбуда” і ў Лапічах на УМГ. Добрым словам успамінаюць ўзаемадзеянне з лясгасам: пабудавалі не адну кантору, апошняя з якіх — Гра-дзянскага лясніцтва.
Аднак, як і ў любой справе, не абыходзіцца і без праблем. Адна з цяжкасцей, якая не спрыяе развіццю прадпрыемства — затрымка разлікаў. Гэта прыводзіць да розных збояў, у тым ліку зніжэння тэмпаў выконваемых работ з-за несвоечасовага набыцця будаўнічых матэрыялаў. Актуальнае пытанне недахопу кваліфікаваных кадраў. З мэтай яго вырашэння арганізацыя супрацоўнічае з вучэбнымі ўстановамі.
Акрамя будаўніцтва, “Прамаграбуд” аказвае па-слугі, звязаныя з выкарыстан-нем тэхнікі. Ёсць і свая піларама. І хоць зараз яна пакуль не мае поўнай загружанасці, але “запісваць у актыў” гэты рэзерв можна смела.
Кіраўнік цёпла адзываецца пра свой калектыў, які зараз налічвае 57 чалавек. З першага дня заснавання прадпрыемства, а было гэта ў 1989 годзе, працуе тут галоўны бухгалтар Тамара Галкоўская. Маюць залатыя рукі сталяр Андрэй Калеснік, рамшчык Васіль Баркоўскі, цесляры Валянцін Рачкоўскі, Уладзімір Дубовік, тынкоўшчыца Валянціна Паікова, дасканала валодаюць даручанай тэхнікай кранаўшчык Уладзімір Волчак, вадзіцель Максім Здзешчыц, разбярэцца ў любой тонкасці справы вядучы інжынер па ТА Таццяна Паздзеева, творча кіруюць брыгадамі майстры Васілій Цурукоў і Аляксандр Ціханчук. Былі названы і многія іншыя рупліўцы — усіх і не пералічыш.
Якія планы “Прамаграбуда” на заўтра? Галоўным пунктам стаіць павелічэнне аб’ёмаў выконваемых работ і аказваемых паслуг, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і забеспячэнне прадпрыемства кваліфікаванымі кадрамі.
В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации
23 августа 2025
Общество
С Днем работников государственной статистики!
23 августа 2025
Общество
Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака
23 августа 2025
Власть
Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль
22 августа 2025
Общество
В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений