АСІПОВІЧЧЫНА: эфектыўнасць работы павялічваецца

Штогод станцыя Асіповічы транспартнага РУП
“Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” выходзіць на новыя магутнасці.
Напрыклад, сёлета пагрузка за 5 месяцаў склала 145% да леташніх паказчыкаў. У
сярэднім штосуткі тут грузіцца 30-35 вагонаў. Асноўныя партнёры прадпрыемства ў
гэтым кірунку — установа па захаванні матэрыяльных каштоўнасцей “Маяк”, ДДЛГУ
“Асіповіцкі доследны лясгас”, ААТ “Дах”, 
ЗЖБК і Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі камбінат
хлебапрадуктаў”.

Разгружаецца вагонаў прыблізна столькі ж — каля
трох дзясяткаў штодня. Што часцей за ўсё дастаўляецца па чыгунцы з розных
куткоў Беларусі і з-за яе межаў на станцыю Асіповічы? Гэта наф-таналіўныя
прадукты, сыпучыя грузы. Апошнія прызначаюцца будаўніча-дарожным арганізацыям,
якія ажыццяўляюць будаўніцтва важнай для ўсёй краіны “артэрыі” — аўтамагістралі
Мінск-Гомель. Усяго ж за суткі праз станцыю Асіповічы праходзіць каля 3.200
грузавых вагонаў, а таксама 86 пар пасажырскіх і прыгарадных цягнікоў.

У бліжэйшай перспектыве — рэканструкцыя станцыі
з выдзяленнем у асобны напрамак пасажырскіх пуцей для аптымізацыі руху. З мэтай
павышэння бяспекі чыгуначнага аб’екта і грамадзян плануецца паэтапнае
ага-роджванне тэрыторыі станцыі жалезабетоннымі плітамі.

Актыўна вядуцца распачатыя ў красавіку работы па
электрыфікацыі напрамку Асіповічы-Жлобін. Ёсць вялікая верагоднасць, што ўжо да
прафесійнага свята чыгуначнікаў, якое адзначаецца ў пачатку жніўня, пасажыры
будуць мець магчымасць ездзіць з нашага райцэнтра ў Бабруйск на электрацягніку.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем