АСИПОВИЧЧЫНА: чакаем дажынак! №69

Яшчэ некалькі пагодлівых дзянькоў, і гаспадаркі
Асіповіччыны завершаць работы на нівах. Аб выкананні дзяржзаказу і асаблівасцях
жніва-2011 расказвае першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Ганна Яцко:

— Сёлетні дзяржзаказ складае 5.630 тон, што на
1.150 тон больш, чым летась: узрос запыт на жыта і ячмень. Добра спраўляліся з
пастаўкамі хлеба на Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ «Бабруйскі камбінат
хлебапрадуктаў” калгасы «Ясень” — ужо выканаў заданне на 100%, «Бярэзіна”,
«Каўгарскі”. Наогул жа раён ужо здаў у засекі краіны больш за 85% ад
запланаванага.

— Сёлета ў зерневы клін была ўключана не зусім
звыклая для асіповіцкіх палёў культура — піваварны ячмень. Ці ўдалым аказаўся
праект?

— На жаль, пахваліцца тут не можам. Як паказала
практыка, нашы землі не вельмі спрыяльныя для вырошчвання гэтай культуры. Каб
ячмень урадзіў, трэба было ўнесці вялікую колькасць мінеральных удабрэнняў, у
тым ліку азотных. Але ж галоўная праблема для нас у якасці ячменнага зерня: для
выкарыстання ў піваварэнні яно павінна адпавядаць пэўным характарыстыкам. Па
ўсіх параметрах падышоў ячмень толькі з «Ясеня”. Пробы з іншых
сельгаспрадпрыемстваў паказалі празмернае ўтрыманне бялку — такая вось
атрымалася перашкода.

— Матэрыялы СМІ сведчаць, што краіна будзе з
добрым караваем. А які хлеб паспеў сёлета на Асіповіччыне?

— Кожны гектар урадзіў 32 з паловай цэнтнеры —
на 2,5 цэнтнера больш, чым летась. Добрую аддачу далі нівы ў «Лапічах” — 44,2
цэнтнера на круг (2010 год — 34,5), «Авангардзе” — 38,1 (35). Пакуль што ніжэй
за раённы ўзровень ураджайнасць у калгасе імя Чарняхоўскага, ААТ «Пратасевічы”
і «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнні”.

— З-за дажджоў значная нагрузка лягла на
сушылкі. Як яны спраўляліся?

— Да пачатку сезона была зроблена рэканструкцыя
польскай сушылкі ў «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнні”, калгасе «Каўгарскі”.
Зараз гэтыя агрэгаты працуюць на саломе. У належным стане ўстаноўкі і ў іншых
СВК. Дастаткова ў нашых сельгаспрад-прыемствах падлогавых сушылак. З-за таго,
што гэтыя сушылкі працуюць на вентыліраванні, без падключэння газу, былі
некаторыя праблемы з дапрацоўкай зерня на насенне ў «Авангардзе»

— Звыклая справа — аналізаваць вынікі,
падводзячы рысу пад зробленым. Што паказала жніво-2011?

— Лічу, што размеркаванне зерневага кліну для
нашага раёна аптымальнае. Вялікіх змяненняў у пасяўных плошчах на наступны год
не плануецца. Толькі вось варта перагледзець структуру зернебабовых: магчыма,
сеяць не з аўсом, а з пшаніцаю.

Што ж, прыйшла пара думаць пра наступны ўраджай.
Гаспадаркі прыступілі да сяўбы азімага рапсу…

Гутарыла Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 13 октября для всех знаков зодиака

13 октября 2025
Читать новость
Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем