АСІПОВІЧЧЫНА БУДУЕ ФЕРМЫ

На ўзводзімай у СВК «Калгас «Авангард” у вёсцы Лучыцы ферме УКП ЖКГ працуе з мая. На працягу ўсяго гэтага перыяду работа не спынялася, часам будаўнікі, якімі кіруе Дзяніс Кастроў, шчыравалі і ў выхадныя дні. Зараз тут задзейнічаны не толькі будаўніча—мантажны ўчастак, а і сантэхнічны. Да некаторых відаў работ прыцягнуты субпадрадчыкі — напрыклад, прыватнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «ПанамерБуд”.

На сёння вядуцца работы па закрыцці цеплавога контуру даільна—малочнага блока, ідзе ўстаноўка вокнаў і фахверкных стоек, на якія потым манціруюцца сэндвіч—панэлі. Што тычыцца кароўніка № 1, то тут устаноўка
вокнаў набліжаецца
да фінішу. У бліжэйшы час плануецца прыладжванне светавога фанара, які будзе ўстанаўліваць таксама субпадрадчык — ТДА «Тэхнатэкс”.

Тэрміны здачы навабуда? Закрыццё цеплавога контуру намечана на люты, а агульнае завяршэнне работ — цалкам модуль з двух кароўнікаў і даільна—малочнага блока, асна—шчанага сучасным даільным абсталяваннем, — на верасень бягучага года.

— Нягледзячы на тое, што ўмовы работы зараз даволі складаныя — мароз, вецер, ападкі, — людзі працуюць якасна і належнымі тэмпамі, — сведчыць
начальнік вытворчасці УКП ЖКГ Сяргей Барысаў. —
А задору рабоце надае разуменне важнасці даручанай справы. Будзем старацца і далей!

* * *

Жорнаўка, Троіцкае, Краі, Лучыцы — гэта толькі апошнія месцы, дзе на будучых новых фермах пабываў днямі старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. I на кожнай з іх абавязкова трэба дасканала разабрацца з ходам будаўнічых работ, пры неабходнасці — унесці карэктывы, дапамагчы. Вось і з дырэктарам УКП ЖКГ Дзмітрыем Кулакоўскім на «яго” аб’екце кіраўніку раёна пагаварыць было аб чым…

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем